Знайсці
23.03.2023 / 15:0023РусŁacБел

«Калі Пачобута адпусцяць заўтра, то пераход у «Баброўніках» будзе адкрыты паслязаўтра», — кіраўнік МУС Польшчы

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі заявіў, што беларускі бок атрымаў выразны сігнал аб тым, што пакуль Андрэй Пачобут знаходзіцца ў турме, будзе закрыты памежны пераход у Баброўніках.

Андрэй Пачобут. Фота: БелТА

Міністр сказаў, што калі беларускі рэжым будзе прымаць меры супраць Польшчы і польскага народа ў Беларусі, то гэта сустрэнуць жорсткім адказам.

«Беларускі бок мае поўную яснасць у гэтым пытанні. Калі Андрэй Пачобут заўтра будзе вызвалены, паслязаўтра будзе адкрыты праход у Баброўніках», — сказаў міністр.

Памежны пераход «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю быў закрыты польскай дзяржавай 10 лютага 2023 года ў адказ на вынясенне 8-гадовага прысуду журналісту і польскаму актывісту ў Беларусі Андрэю Пачобуту.

Да закрыцця «Баброўнікі» былі адным з найбуйнейшых памежных пераходаў на польска-беларускай мяжы. Пасля гэтага жыхарам Гродзенскай вобласці даводзіцца ездзіць у Польшчу праз Літву ці праз Брэст.

23 лютага 2023 года міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча пачала «прэвентыўнае пашырэнне мер бяспекі» на мяжы з Беларуссю і Расіяй. А 9 сакавіка палякі пасля ўзвядзення ўмацаванняў на мяжы з расійскай Калінінградскай вобласцю перайшлі і да абсталявання мяжы з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Мінск запрасіў сустрэчу з затрыманымі ў Польшчы беларусамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
AlexxelA/адказаць/
23.03.2023
Gates , дасць толькі палёгку ад таго, што свайго агента вызвалілі.
1
Логика/адказаць/
23.03.2023
ром, а почему тебе бомбит и так подгорает ниже пояса?
23.03.2023
завуч, для таких как вы лучше открыть лагерь, основанный поляками в Берёзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера