Знайсці
23.03.2023 / 14:21РусŁacБел

Смерць украінскага байца на мяжы з Беларуссю: вынікі папярэдняга расследавання

33-гадовы баец украінскай тэрытарыяльнай абароны Сяргей Панасюк загінуў 25 лютага падчас выканання баявога задання. Трагедыя адбылася на назіральным посце ўкраінска-беларускай мяжы. Родныя вайскоўца лічаць, што яго забілі стрэлам з беларускага боку. Украінскі бок распавёў пра першыя вынікі расследавання.

Сяргей Панасюк. Фота: з сямейнага альбома

Следствам устаноўлена, што здарэнне адбылося 25 лютага каля 02:00 паблізу вёскі Тур Ковельского раёна Валынскай вобласці.

«Вайскоўцы пад камандаваннем камандзіра адкрылі агонь па цэлі пасля атрымання паведамлення аб зʼяўленні невядомых асоб у раёне мяжы Украіны з Беларуссю»,

— паведаміў дырэктар тэрытарыяльнага ўпраўлення Дзяржаўнага бюро расследаванняў (ДБР) у Львове Руслан Ляшко.

У выніку адзін з вайскоўцаў быў паранены і памёр падчас транспарціроўкі.

У ДБР адзначылі, што ўжо дапытаныя ўсе сведкі, расследаванне працягваецца. У цяперашні час прызначаныя экспертызы, па выніках якіх будуць устаноўленыя абставіны здарэння.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі гэта адзіная крымінальная вытворчасць у Львоўскім упраўленні СКБ аб парушэнні правіл нясення баявога дзяжурства.

Больш падрабязна пра расследаванне гібелі салдата ў Бюро не паведамляюць, спасылаючыся на таямніцу следства.

«Іншыя звесткі ўтрымліваюць тайну дасудовага расследавання, і ў мэтах забеспячэння інтарэсаў следства доступ да іх абмежаваны», — гаворыцца ў адказе.

  • 27 лютага стала вядома, што на ўкраінска-беларускай мяжы падчас выканання баявога задання загінуў 33-гадовы вайсковец тэраабароны Валыні Сяргей Панасюк.

  • Сяргей Панасюк быў удзельнікам АТА. У рады тэрабароны стаў у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання. Быў камандзірам стралковага ўзвода. У яго засталіся дачка і сын.

  • У сацсетках зʼявілася неправераная інфармацыя пра нібыта абстрэл з боку Беларусі. Родныя вайскоўца таксама лічаць, што яго забілі стрэлам з беларускага боку. Памежны камітэт РБ адмаўляў, што з іх боку вялася стральба.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера