Знайсці
23.03.2023 / 13:561РусŁacБел

Блумберг: Прыгожын рыхтуецца перакінуць сваю «асабістую армію» ў Афрыку

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын рыхтуецца згарнуць дзейнасць гэтай ваенізаванай групоўкі ва Украіне і «зноў засяродзіць сваю ўвагу на Афрыцы», паведамляе агенцтва Блумберг са спасылкай на неназваныя крыніцы, «знаёмыя з гэтым пытаннем».

Расійскія сілавікі і палітычны істэблішмэнт разглядаюць Прыгожына як пагрозу рэжыму Уладзіміра Пуціна, тлумачыць агенцтва, і пачынаюць ставіць яму палкі ў колы.

Пасля таго як Крэмль забараніў вербаваць на вайну зняволеных у месцах пазбаўлення волі (што, зрэшты, заўсёды было незаконна), а саміх наймітаў «пазбавіў боепрыпасаў» (гаворка пра так званы «снарадны голад», праз які Прыгожын пайшоў на адкрыты канфлікт з Мінабароны), ваяваць ва Украіне падраздзяленням ПВК «Вагнер» (яе Блумберг прамым тэкстам называе асабістай арміяй бізнэсоўца) стала значна складаней, піша выданне.

«Войскі Вагнера дагэтуль не змаглі ўзяць сваю галоўную цэль — украінскі горад Бахмут — нягледзячы на месяцы спробаў і ашаламляльныя страты, — нагадвае Блумберг. — Са слоў людзей, цяпер Прыгожын плануе зноў засяродзіць увагу на Афрыцы».

Яўген Прыгожын пацвердзіў, што стварыў «фабрыку троляў»

Прыгожын збіраецца «вызваляць Данбас» яшчэ паўтара-два гады

Шайгу наведаў фронт у перайманне Прыгожына — брытанская разведка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
28
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
0
КаZюля/адказаць/
23.03.2023
Красиво соскакивает с тухлого расклада в перспективе.Проверенный временем костяк на месте, а остатков "синего Мяса" совсем мало и то его скоро разложат на пристреленных полях. Земля подсохнет в Украине, а его уже нет перед главным шухером. НО!!!! СИСТЕМА не меняет тактики!!! Я думаю, что Пригожину уже снился сон, где Моторола подходит к нему ,открывает баночку с зелёнкой льёт содержимое себе на ладонь и качественно натирает повару лоб! Что делалось, то и будет делаться! СИ ему не простит 9 убитых китайцев в Африке, перед его приездом к карлику. Прикол в том, что 9 китайцев могли завалить другие белые солдаты с шевронами Вагнера,которые и по русски не говорят.;))))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930