Знайсці
23.03.2023 / 13:169РусŁacБел

Лявон Вольскі прэзентаваў «Калыханку»

На ютуб-канале Лявона Вольскага кампазіцыя ахарактарызаваная як «лірычная песня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час».

Песня напісаная на словы былога дырэктара Беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука.

Калыханка

...І голасу ўсіх не пазбавяць,
Толькі цябе.
І не пазбавяць усіх Радзімы,
Толькі цябе.
І ў турму ўсіх не кінуць,
Толькі цябе.
І на вайне ўсіх не заб’юць,
Толькі цябе.
Але любіць будуць
Толькі цябе.
І памінаць у малітве будуць
Толькі цябе,
Бо голас Беларусі
Толькі ты.

Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» адбудзецца 23 сакавіка ў Вільні ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў 18:00 па адрасе Vilniaus, 20. Уваход вольны. Трылогію выпусціла «Бібліятэка Свабоды».

«Тры гады новага беларускага адраджэння можна апісаць трыма словамі: паўстанне, турма, вайна. Гэтая трылогія гістарычнага руху, кажучы словамі Гегеля, з'яўляецца шляхам усведамлення свабоды. У формулы ёсць другая частка — свабоду трэба ўсвядоміць як неабходнасць», — падкрэсліў Аляксандар Лукашук.

На прэзентацыі ў Вільні адбудзецца і першы жывы выступ Лявона Вольскага з песняй «Калыханка».

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску не адбудуцца. Прычына вельмі сур'ёзная

З 29 сакавіка пачне прадавацца «Вялікі Гэтсбі» па-беларуску

Мінкульт адмяніў кінафестываль «Нефільтраванае кіно» за два дні да пачатку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
1
господи, и зачем я живу еще одну 20ню жизнь?/адказаць/
23.03.2023
когда-то я пожаловалась девочке одной, что лучше, мол, умереть молодым
на что услышала в ответ от нее -
нам с тобой уже поздно 
нам тогда было 20 лет
0
Студент/адказаць/
23.03.2023
Максим Дизайнер, а если б ты не в сасуте, то про тебя тоже бы мир знал?
23.03.2023
Вельмі прыгожая песня! Volski -- гэта наш Paul McCartney ці Elvis, або Kurt Cobain (як вам больш падабаецца). Таму, дзяўчаткі і хлопчыкі, спяшайцеся наведаць яго канцэрты, пакуль ён жывы, каб потым было што распавесці ўнукам. Год таму адчуў вялікую ўдзячнасць і натхненне, калі пачуў вельмі сваечасовую і так патрэбную ўсім "Героям слава!"(разам са Стыльскім, Памідоравым і Organekom). Калі паўсюль пануе жах, сорам, бездапаможнасць і маўчанне, творчасць Вольскага -- гэта гучны голас, выразная пазіцыя ўсіх вольных беларусаў (дзе б яны не знаходзіліся), гэта глыток вольнага паветра, гэта надзея, натхненне, настрой на змаганне за мір і свабоду. Дзякуй!!!🔥🔥🔥
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930