Знайсці
23.03.2023 / 11:051РусŁacБел

Былому кіраўніку лукашэнкаўскага пулу Дзмітрыю Семчанку далі тры гады калоніі

Сёння быў вынесены прысуд былому журналісту АНТ, кіраўніку лукашэнкаўскага пулу Дзмітрыю Семчанку. Яму прысудзілі тры гады калоніі. Столькі і прасіў пракурор.

Дзмітрый Семчанка ў судзе. Фота БелТА

Дзмітрыя Семчанку і яго жонку Юлію затрымалі 15 верасня нібыта за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Паколькі сям’я выхоўвае непаўналетняга сына, маці абышлася штрафам у памеры 960 рублёў, а Дзмітрыя арыштавалі на 15 сутак — праўда, ужо з новай фармулёўкай «за хуліганства».

Аднак праз 15 сутак Дзмітрый на волю не выйшаў. На яго быў складзены новы пратакол, вынікам якога былі 13 сутак арышту.

13 кастрычніка стала вядома, што ў дачыненні да яго заведзена крымінальная справа за распальванне сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Падчас суда Дзмітрый сваю віну прызнаў.

Мінскі гарадскі суд 23 сакавіка пакараў Семчанку трыма гадамі калоніі за «распальванне варажнечы» супраць афіцыйных прадстаўнікоў улады. 

Цягам 2009-2020 гадоў у якасці спецыяльнага карэспандэнта, а пасля палітычнага аглядальніка Дзмітрый Семчанка працаваў на тэлеканале АНТ. Ён пераможца прафесійнага конкурсу «Тэлевяршыня», лаўрэат шматлікіх прэмій сярод прадстаўнікоў дзяржаўныя СМІ. За «сукупнасць заслуг» узначаліў «прэзідэнцкі пул» з найбліжэйшага медыйнага атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

Аднак у жніўні 2020-га публічна асудзіў беспрэцэдэнтную жорсткасць сілавых структур і на знак пратэсту звольніўся з тэлеканала.

Неўзабаве па яго прыйшла «група захопу», дома зладзілі ператрус.

Следам суддзя Фрунзенскага раёну Юлія Блізнюк пакарала былога тэлевядоўцу 15 суткамі арышту паводле «народнага» артыкула 23.34 КаАП («удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»ды яшчэ падчас працы ў дзяржаўнай установе). 

У канцы 2020 года Дзмітрыя Семчанку запрасілі на пасаду піяр-менеджара ў кампанію «Белагра», якая займаецца продажам беларускай сельгастэхнікі і запчастак. А летась сілавікі практычна разграмілі фірму за тое, што там знайшоў прытулак «здраднік рэжыму». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
21
1
Беларусы/адказаць/
23.03.2023
Трымайся, Дзмітрый! Хутка закончыцца гэтая хунта.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930