Знайсці
22.03.2023 / 22:233РусŁacБел

Беларусь увайшла ў топ-10 імпарцёраў грузінскага віна

Нацыянальная служба статыстыкі Грузіі апублікавала звесткі аб імпарце свайго віна ў студзені-лютым гэтага года. Асноўны яго пакупнік — Расія, якая закупіла грузінскага віна на 23,88 мільёна даляраў. Беларусь таксама ў дзясятцы.

Фота ілюстрацыйнае

Усяго Грузія на экспарце вінаградных вінаў у студзені-лютым 2023 года зарабіла 34,5 млн даляраў, то-бок на Расію пайшло яго фактычна дзве траціны. Астатнія краіны далёка адсталі. 

На другім месцы ў топе знаходзіцца Украіна — ёй прададзена віна на 1,75 млн даляраў, далей ідуць Польшча і Кітай — па 1,73 млн. Казахстан купіў грузінскага віна на 1,16 млн даляраў.

У дзясятку пакупнікоў увайшла на дзявятым месцы і Беларусь, узбагаціўшы грузінскіх вінаробаў на 387,4 тысячы даляраў.

Беларусь купіла грузінскага віна крыху больш за Вялікабрытанію, якая выдаткавала на гэта 333,1 тысячы даляраў, але менш за Латвію, якая патраціла 570,2 тысячы даляраў.

Шостае і сёмае месца ў гэтым рэйтынгу — у ЗША (798 тысяч даляраў) і Германіі (653,1 тысячы).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
3
Максим Дизайнер/адказаць/
23.03.2023
Ух, ты!Бедный и голодные беларусики потягивают грзинские вина?
23.03.2023
Чарнiла чарнiлам гэтае так званае грузiнскае вiно
0
Юрась/адказаць/
23.03.2023
Українські магазини заставлені грузинським вином. Ціни на нього вищі ніж на французські,а якість не йде в жодне порівняння.Тим паче,що всі червоні грузинські вина це насправді одне й те саме вино,з сорту Сапераві....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930