Знайсці
24.03.2023 / 20:047РусŁacБел

У Расіі супрацоўнік ФСБ зразумеў сябе і памяняў пол. Пачалося цкаванне, але знайшоўся своеасаблівы адказ

Гераіня гэтай гісторыі яшчэ зусім нядаўна была мужчынам, які служыў у Федэральнай службе бяспекі, дзе адказваў за «інфармацыйную бяспеку».

Аляксандр Чумакоў да пачатку гарманальнай тэрапіі і падчас яе. Фота: Instagram by k.m.lady_pink

Апошнім месцам службы Аляксандра была армяна-турэцкая мяжа. Сам ён родам з Чыты. Выхаваннем займалася маці. Як адзначаў сам Чумакоў у адным з інтэрв'ю, яшчэ ў дзяцінстве ён праяўляў цікаўнасць да ўсяго таго, што падабаецца дзяўчаткам. Рос ён «манерным» хлопчыкам.

Маці хацела ў сыне бачыць сапраўднага мужчыну і аддала ў кадэцкі клас, але з-за канфліктаў з аднакласнікамі хлопец вымушаны быў яго пакінуць за некалькі месяцаў да экзаменаў

Пасля школы была вучоба ў інстытуце пагранічнай службы ў Хабараўску. Там праблем ва ўзаемаадносінах не было.

У той час хлопец даведаўся пра гендарную дысфункцыю і зразумеў, што гэта адносіцца і да яго. Аднак спачатку ён працягваў жыць сваім звычайным жыццём. Пасля заканчэння вучобы ён пачаў службу ў Паўночнай Асеціі. Ажаніўся. Нарадзіўся сын. Аднак сямейнае жыццё не склалася. А ў кастрычніку 2020 года Чумакоў пачаў гарманальную тэрапію. У канцы таго ж года ён быў вымушаны звольніцца са службы. Пераехаў у Маскву і стаў працаваць візажыстам.

У мінулым годзе былы капітан Аляксандр Чумакоў здзейсніў трансгендарны пераход. У выніку ён стаў Кацярынай Маерс.

За тры месяцы было зроблена дзесяць аперацый, што з'яўляецца вельмі хуткім для такіх выпадкаў. Акрамя карэктавання полу, змены закранулі твар і голас. Спачатку цяпер ужо дзяўчына працавала ў стрыптыз-клубе, але праз некаторы час была звольненая як «нефармат». Тады Маерс стала зарабляць відэатрансляцыямі.

Далейшую гісторыю Кацярына Маерс расказала інтэрнэт-выданню «Вёрстка».

Маерс пад псеўданімам працавала на амерыканскі рэсурс, які арыентаваны на англамоўную аўдыторыю. Доступ да кантэнту адбываецца толькі праз падпіску. Пры гэтым сайт не дазваляе рабіць скрыншоты ці пампаваць відэа.

Аднак у лютым гэтага года папулярны расійскі рэсурс «Двач» апублікаваў скрыншоты эратычнага відэа з удзелам Кацярыны. Адразу пасля публікацыі дзяўчына стала атрымліваць у свае акаўнты ў сацсетках паведамленні ад ананімных карыстальнікаў з абразамі.

Спачатку Кацярына звязалася з адміністратарам сайта і папрасіла прыбраць здымкі, бо яны абражаюць яе гонар і годнасць, а таксама парушаюць закон аб аўтарскім праве. Але ёй у вельмі няветлівай форме адмовілі.

Тады Кацярына вырашыла звярнуцца ў міліцыю, пракуратуру і Раскамнагляд з абвінавачаннем «Двача» ў парушэнні закона аб забароне распаўсюджвання парнаграфіі і прапаганды ЛГБТ.

Атрымліваецца, што Кацярына, з'яўляючыся прадстаўніцай ЛГБТ (апошняя літара абрэвіятуры азначае «трансгендары») спрабуе выкарыстаць закон, накіраваны супраць такіх, як яна, людзей, з мэтай абароны сваіх правоў у канфлікце з сайтам.

Адзначым, што з 5 снежня 2022 года ў Расіі поўнасцю забаронена распаўсюджванне матэрыялаў, якія прапагандуюць нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, педафілію і змену полу. За парушэнне прадугледжаныя буйныя штрафы.

Чытайце яшчэ:

Пуцін падпісаў закон аб поўнай забароне прапаганды ЛГБТ у Расіі

«Мы не хочам выглядаць тымі, хто прапагандуе ЛГБТ». У Расіі мяняюць назву тэатральнага фестывалю «Вясёлка»

Качанава: Трэба прымаць закон супраць ЛГБТ, бо ў нас традыцыі, праваслаўе і Масква

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Ольга/адказаць/
25.03.2023
Этой «новости « уже года два, и вот опять она кому-то понадобилась. Борцы за Европу так с Россией борются.
25.03.2023
Двачары не ведалі, з кім мелі справу:)
2
дзіўна/адказаць/
25.03.2023
Да змены полу – рабіў у ФСБ. Пасля – стрыміў распусту для дарослых.

Вось чаму ЛГБТ асацыюецца з маргінальнай разбэшчанасцю. Дзе гісторыі, як да «трансфармацыі» быў задрыпаным нікчэмнікам-галадранцам, а пасля камінг-ауту здабыў добрую адукацыю ды стаўся салідным клеркам у буйной кампаніі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера