Знайсці
22.03.2023 / 18:381РусŁacБел

У Сенненскім раёне выставілі на продаж рэшткі маёнтка, у якім некалі працаваў Янка Купала

У аграгарадку Полымя Сенненскага раёна выставілі на аўкцыён рэшткі сядзібы «Старая Беліца», якая некалі належала роду Свяцкіх. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржкаммаёмасці.

Фота: au.nca.by

Аб'ектам аўкцыёну стане галоўны корпус былога бровара і комплекс яго будынкаў (спіртасховішча, зернясклад, будынак малачарні і склад).

Кошт гэтых лотаў ацанілі ў 1 млн 466,5 тыс. рублёў. Ад удзельніка спатрэбіцца задатак у 293,3 тыс. Аўкцыён мае адбыцца 17 красавіка.

Згодна з умовамі аўкцыёну, пакупнік будзе абавязаны на працягу 30 каляндарных дзён пасля пераходу да яго права ўласнасці на гэты аб'ект падпісаць ахоўнае абавязацельства.

Сядзіба Свяцкіх «Старая Беліца» — помнік архітэктуры позняга класіцызму ХІХ стагоддзя. У свой час яна была буйным прамысловым цэнтрам рэгіёна. Тут працавалі бровар і млын, была ферма, дзе гадавалі племянную жывёлу.

У пачатку XX стагоддзя ў сядзібе ў якасці малодшага прыказчыка жыў і працаваў Янка Купала.

Чытайце таксама:

У Слуцку зноў выставілі на продаж гістарычны будынак былога камерцыйнага вучылішча. За чатыры месяцы ён патаннеў у пяць разоў

У Мінску восьмы раз спрабуюць прадаць маёмасць закрытага завода, цана паменшала ў пяць разоў

Стогадовы панскі дом прапануюць за 37 рублёў. Ёсць ацяпленне, вада, электрычнасць, каналізацыя, тэлефон і 2 га зямлі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
22.03.2023
Згадаў я, што, здаецца, там некалі быў шыкоўны палац... Адкрыў Вікіпедыю... З'явіўся тэкст на нейкай незразумелай мове, напэўна, кахахскай, ці яшчэ якой цюрскай... Але, не важна. Важна тое, што я не памыліўся! Так і ёсць -- на фота руіны палаца!
Значыць, збяёдавалі палац "крэпкія хазяйственнікі"! Бо ў тэксце тут палац і не згадваецца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера