Знайсці
22.03.2023 / 17:57РусŁacБел

У беларускім архіве знайшлі запіс пра смерць маці маршала Ракасоўскага. Яна памерла нашмат раней, чым лічылася

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі паведамілі, што выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Іванаўны Ракасоўскай — маці вядомага савецкага военачальніка Канстанціна Ракасоўскага.

Знойдзены дакумент дазваляе ўдакладніць некалькі істотных дэталяў.

«Раней лічылася, што Антаніна Ракасоўская памерла ў 1911 годзе, аднак у рэчаіснасці гэта адбылося значна раней — 14 (1) ліпеня 1906 года, а прычынай яе смерці ва ўзросце 53 гадоў стала вадзянка», — паведамілі ў архіве.

Запіс таксама адназначна сведчыць, што пахавалі Антаніну Ракасоўскую «на грамадскіх целяханскіх могілках».

Дакумент знайшоў інжынер-будаўнік, а цяпер пенсіянер Уладзімір Абрамчук. Раней гэты самы чалавек знайшоў дакумент, што і сам маршал Ракасоўскі нарадзіўся нібыта на радзіме маці (у дзявоцтве Антаніны Аўсяннікавай) — у мястэчку Целяханы Пінскага павета Мінскай губерні (сёння Івацэвіцкі раён).

Праўда, адносна таго, што ў тым выпадку ідзе гаворка менавіта пра будучага маршала, можна сумнявацца, бо год нараджэння таго хлопчыка (1889) адрозніваецца ад афіцыйнай даты (1896) ажно на 7 гадоў.

Чытайце таксама:

Знаходка архівістаў: маршал Ракасоўскі нарадзіўся не ў Варшаве, а ў беларускіх Целяханах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера