Знайсці
22.03.2023 / 17:24РусŁacБел

У Мінску затрымалі хлопца за серыйны крадзеж ровараў

За здзяйсненне серыі крадзяжоў ровараў у Мінску затрымалі 18-гадовага хлопца, паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота ілюстрацыйнае

«Устаноўлена, што малады чалавек заходзіў у пад'езды жылых дамоў услед за жыхарамі альбо тэлефанаваў у дамафон і называўся «суседам, які забыўся ключы». Патрапіўшы ў пад'езд, фігурант шукаў пакінутыя на лесвічных клетках, а таксама ў тамбурах ровары, якія выкрадаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Выкрадзеныя ровары хлопец нібыта захоўваў па месцы жыхарства і здаваў у ламбарды за 100—150 рублёў, а грошы траціў на асабістыя патрэбы.

На гэты момант устаноўлена, што затрыманы меў дачыненне да крадзяжу сямі ровараў на тэрыторыі сталіцы, па гэтых эпізодах завялі крымінальныя справы. 

Чытайце таксама:

У Брэсце жанчыне памянялі амаль 6 тысяч сапраўдных даляраў на сувенірныя

У Мінску хлопцы здалі на металалом чужое аўто, а грошы патрацілі нечакана

Пад Магілёвам адзін і той жа дом абакралі тры розныя злодзеі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера