Знайсці
22.03.2023 / 15:416РусŁacБел

Жыхару Глыбокага прысудзілі штраф 2590 рублёў за сцяг Украіны і герб «Пагоня»

Як стала вядома «Віцебскай вясне», 3 сакавіка суддзя суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу мясцовага прадпрымальніка Юрыя Татарыновіча і прысудзіў яму штраф памерам 70 базавых велічынь, што складае 2590 рублёў.

Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Быццам ён без атрымання адпаведнага дазволу Глыбоцкага райвыканкама правёў адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў. А заключалася гэта ў тым, што ён размясціў сваё фота ў фэйсбуку, якое суправаджалася графічнай выявай сцяга Украіны і герба «Пагоня». Таксама на старонцы была публікацыя з выявай бел-чырвона-белага сцяга.

Падчас судовага пасяджэння Юрый Татарыновіч віну не прызнаў.

Чытайце таксама:

Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў

У Мазыры прайшлі вобшукі і затрыманні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
28
0
Скрупулёзно говоря /адказаць/
22.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, і помнік выкаваны цёзку, а не сапраўднаму барону, аўтару тых прыгодаў ?
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
23.03.2023
Скрупулёзно говоря ,  Не, тут як раз, літаратурнаму! Бо сядзіць барон на ядры, якое вылятае з гарматы! 
Літаратурны герой некалі жыў пад Рыгай, там ёсць цяпер музей. Там ведаюць, што ў Глыбокім пахаваны свой Мюнхгаўзен. Супрацоўнікі таго музея прыязджалі і ў Глыбокае. Невыкючна, што яны могуць сваякамі.
Ды, ўласна кажучы, пагугліце. У інтэрнеце -- шмат фотаў.
0
скрупулёзно говоря/адказаць/
23.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, ну, дык і вось... Сядзіба аўтара прыгодаў месьціцца на мяжы Рыжскага й Лімбажскага раёнаў, каля мора. Цяпер у ёй адпаведны музэй, дужа манетазаваны ды проста сквапны, хцівы да непрыстойнасьці. Магчыма ён вымушаны быў зрабіцца такім, праз падаткі ды іншыя выдаткі, але, заўважана, што перамены адбыліся з моманту, як да яго паваліў арганізаваны турыст, бо патрапіў у праграму наведваньня тураў турыстычных кампаніяў. Пандэмія падсапсавала яму мёд жыцьця.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031