Знайсці
22.03.2023 / 14:15РусŁacБел

Расія ўдарыла па Запарожжы — разбураныя шматпавярховікі

Расіяне абстрэльваюць Запарожжа. Пад агнём — востраў Хорціца і шматпавярховікі. На відэа, якія распаўсюджваюць у сацсетках, відаць, як ракета трапляе ў шматпавярховік — і гараць кватэры.

«Расіяне абстрэльваюць Запарожжа. Пад варожым агнём — жылыя дамы, таксама востраў Хорціца», — напісаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Інфармацыі аб ахвярах пакуль няма, але на фота і відэа, якія распаўсюджваюць у сацсетках, відаць маштабныя разбурэнні цэлых пад'ездаў і буйныя пажары. З-за такіх разбурэнняў можа быць шмат ахвяр.

На найбліжэйшых вуліцах абмежавалі рух аўтатранспарту, паведаміла патрульная паліцыя Запарожжа.

Снарад трапіў у жылы дом. Фота: «Суспільне Запарожжа»

Да гэтага ў горадзе гучала паветраная трывога. У 11:20 Запарожская абласная ваенная адміністрацыя папрасіла людзей знаходзіцца ў бяспечных месцах да заканчэння трывогі і не публікаваць фота і відэа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
27
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930