Знайсці
22.03.2023 / 13:5015РусŁacБел

«Калі вырашыце, што патрэбна вам іншае жыццё, — паспрабуйце». Лукашэнка выказаўся пра наступныя прэзідэнцкія выбары

Пра гэта Лукашэнка заявіў, выступаючы перад журналістамі ў Хатыні.

Лукашэнку спыталі пра палітычную кампанію, якая будзе праходзіць у наступным годзе ў краіне, і пра тое, у якім стане да гэтага падыходзіць грамадства.

«У лютым 2024 года парламенцкія выбары, усіх Саветаў выбары — адзіны дзень галасавання, і праз некаторы час мы пераходзім да выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Як звычайна, праз некаторы час пераходзім у прэзідэнцкую кампанію. Мы рыхтуемся з пункту гледжання гарантавання бяспекі для людзей. А астатняе — калі ласка, вы вырашайце. Як заўсёды, вырашаць будзе народ. Калі вы вырашыце, што патрэбна вам іншае жыццё, — гасподзь з вамі, паспрабуйце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка ўпэўнены, што на фоне апошніх падзей беларусы па-іншаму пачалі глядзець на шмат рэчаў.

«Я не хачу, каб было так, як сёння ва Украіне. У мяне дзеці, у многіх з вас дзеці. Хацелася б, каб дзеці жылі нармальна», — сказаў ён.

Лукашэнка кіруе Беларуссю з 1994 года, ён браў удзел у шасці выбарчых кампаніях.

Чытайце таксама:

Лукашэнка лічыць, што «арыйскія стандарты» сёння замянілі на дэмакратычныя каштоўнасці, а ў краінах-суседзях «прачнуўся інстынкт карнікаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
18
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
36
0
пробник/адказаць/
22.03.2023
гасподзь з вамі, паспрабуйце»
=================
Ага, попробуйте выбрать другую жизнь, но кто ж вам даст. Он уже даже не шифруется. 
3
Скажем твердое "Нет!" выборам и западным технологиям!/адказаць/
22.03.2023
Какие еще выборы?! Нельзя поддаваться на выборные провокации, придуманные на Западе. Не надо никаких выборов, потому что Александр Григорьевич лучше знает, как назначить депутатов и самого себя! Не поддадимся на призывы к выборам - это все гнилые выдумки наших врагов.
2
Мікола)))/адказаць/
22.03.2023
Брат, на карысьць дзейнага кіраўніка дзяржавы Ціханоўскай?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930