Знайсці
21.03.2023 / 20:262РусŁacБел

Ад заўтра настаўнікам ужо можна будзе есці ў школьных сталовых

Настаўнікі афіцыйна змогуць харчавацца ў школьных сталовых з 22 сакавіка. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Настаўнікі і выхавальнікі афіцыйна змогуць харчавацца ў сталовых па месцы працы. Прынятыя Палатай прадстаўнікоў папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі, якія дазваляюць школьным настаўнікам і выхавальнікам харчавацца ў сталоўках па месцы працы, уступаюць у сілу з 22 сакавіка.

У дакуменце сказана, што ва ўстановах адукацыі павінны быць створаныя ўмовы для прыёму ежы супрацоўнікамі. Выдаткі на гэтыя мэты, кошт і парадак аплаты з боку педагогаў будуць устаноўленыя ўрадам.

Раней міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначаў, што настаўнікі змогуць харчавацца ў сталовых па месцы працы, але кошт абедаў будзе з невялікім павышаючым каэфіцыентам. 

Чытайце таксама:
Настаўнікам афіцыйна дазволілі есці ў школьных сталовых, памяняўшы Кодэкс аб адукацыі
У Мінадукацыі расказалі, як настаўнікі будуць харчавацца ў сталовай
Настаўнікам у Баранавічах забаранілі харчавацца ў школьных сталовых

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
21.03.2023
на фото -  настаяшчая польская нацыянальная кухня))
так што настауникам павязло
0
нравится -не нравится - плати и ешь, моя красавица/адказаць/
21.03.2023
не-не. трэба не так. трэба не "можна", а жэстачайшэ мусяць харчавацца, як абавязалі ўсіх школьнікаў, а дакладней іх бацькоў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930