Скарацілі спіс зон, дзе забаронена лётаць беспілотнікам
У Міністэрстве абароны Беларусі змянілі спіс забароненых зон для палётаў беспілотнікаў. Гэта вынікае з пастановы Мінабароны №5 ад 7 сакавіка 2023 года. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: unsplash.com / Maria Teneva
У дакуменце напісана, што пасля ўнясення карэкціровак колькасць зон, дзе забаронена лётаць беспілотнікам, была скарочаная да 410. Спачатку ў дакуменце гаварылася пра 437 зон.
Разам з тым у пастанове былі вызначаныя пілатажная зона, зона ўзлёту і пасадкі, а таксама пералік пазатрасавых маршрутаў новага аэрадрома «Махалін», які знаходзіцца пад Брэстам.
У новай рэдакцыі дакумента быў прапісаны пералік спецыяльных зон у паветранай прасторы Беларусі.
Чытайце таксама:
1
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера