Знайсці
21.03.2023 / 18:012РусŁacБел

«У адказ на «ніхто з іх не быў асуджаны» — усе яны альбо паўсталі перад судом, альбо памерлі». Юрыст пра ордар на Пуціна

Выдача Пуціна наўрад ці адбудзецца, пакуль ён з'яўляецца дзейным кіраўніком дзяржавы, але выдача ордара на яго арышт Міжнародным судом мае наступствы ўжо цяпер, разважае ў фэйсбуку экспертка ў міжнародным праве Кацярына Дэйкала.

Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да Федэральнага сходу Расіі 21 лютага 2023 года. Кадр з відэа

Кацярына Дэйкала звяртае ўвагу на тое, што геаграфія краін, чый абавязак затрымаць Пуціна, калі той з'явіцца на іх тэрыторыі, вельмі шырокая. Гэта 123 краіны, з іх 33 — Афрыка, 19 — Азія і Ціхаакіянскі рэгіён, 28 — Лацінская Амерыка, 18 — Усходняя Еўропа, 25 — Заходняя Еўропа і іншыя.

«Так, ёсць выпадак аль-Башыра, які «пад ордарам» ездзіў у парачку афрыканскіх краін-удзельніц Статута, якія адмовіліся супрацоўнічаць з судом і яго не выдалі. Тым не менш, усе перамяшчэнні такой асобы адсочваюцца і аб адмове супрацоўнічаць у выпадку нявыдачы МУС паведамляе ў Раду бяспекі ААН. Гэта ўсё фіксуецца. Напрыклад, ПАР (дзе ў жніўні плануецца саміт БРІКС) заявіла аб тым, што «памятае пра свае юрыдычныя абавязацельствы, звязаныя з ордарам на арышт, выдадзеным Міжнародным крымінальным судом у Гаазе», — піша юрыстка. 

Ордар на арышт застаецца ў сіле датуль, пакуль Міжнародны суд не распарадзіцца аб іншым. У дачыненні да Пуціна казалася, што ордар будзе дзейнічаць пажыццёва, пакуль Пуцін не паўстане перад судом. 

Дэйкала згадвае дзейных і былых кіраўнікоў дзяржаў, на якіх былі выдадзеныя ордары на арышт міжнароднымі судамі і трыбуналамі.

«Аль-Башыр быў арыштаваны праз 10 гадоў пасля выдачы ордара новай уладай, якая яго зрынула, новая ўлада пагадзілася выдаць яго МКС. Пры заключэнні мірнай дамовы з паўстанцамі было прадугледжанае стварэнне спецыяльнага ваеннага трыбунала, у тым ліку і для аль-Башыра. Цяпер вырашаецца пытанне, дзе менавіта яго будуць судзіць.

Кадафі, скінуты і забіты паўстанцамі, не дажыў да выканання ордара. Гбагбо паўстаў перад судом, быў апраўданы. Тэйлар асуджаны да 50 гадоў, адбывае пакаранне. Мілошавіч паўстаў перад судом, памёр, не дажыўшы да прысуду.

Такім чынам, у адказ на «ніхто з іх не быў асуджаны» — усе яны альбо паўсталі перад судом, альбо памерлі, альбо і тое, і другое.

Асноўная задача ў гэтым выпадку (у тым ліку і з Лукашэнкам) — каб гэтыя людзі паўсталі перад кампетэнтным судом, які арганізаваны ў адпаведнасці з прынцыпам справядлівага судовага разбору.

Вынік: гэта жыццё з выразна акрэсленымі да канца жыцця перспектывамі. Мала месца для манеўру, практычна няма куды бегчы пасля звяржэння, смерць або арышт».

Адметна, што ўпершыню ордар выдадзены на дзейнага кіраўніка дзяржавы — члена Рады бяспекі ААН, ядзернай дзяржавы.

«Зразумела, што пасля пачатку вайны Пуцін і Расія — ізгоі ў большасці like-minded дзяржаў і без ордара. Тым не менш, з вялікай доляй верагоднасці выкажу здагадку, што

гэты ордар паўплывае на адносіны Расіі з іншымі дзяржавамі, з тымі, для каго «не ўсё так адназначна» і тымі, хто гуляе сваю гульню. У тым ліку з краінамі поўдня. Ну і, вядома, адназначна гэта падыме стаўкі для тых, ад каго залежная сама Расія — Кітай.

Неабдумана было, вядома, меркаваць, што Сі адменіць свой візіт пасля навіны пра ордары (некаторыя аналітыкі пісалі пра гэта), але, ёсць разумныя падставы меркаваць, што ён, вядома, прыняў гэта да ведама і будзе выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах. Натуральна, не з любові да закона. Пры гэтым, важна сказаць і адносна «тых, хто вызначыўся». Думаю, што гэта істотна можа паўплываць і на папулісцкую рыторыку некаторых заходніх палітычных сілаў, якую прыкрываюць пацыфізмам».

Кацярына Дэйкала мяркуе, што такі крок Захаду таксама ўзмоцніць параною Пуціна і падыме стаўкі ва ўнутранай барацьбе.

«Таму што гэты ордар азначае, што ў любых патэнцыйных апанентаў, пераемнікаў і г.д. Пуціна ёсць дадатковы (пажыццёвы) козыр выдачы яго МУС пасля звяржэння. І тут зусім не важна, што Расія не бок Рымскага статута. Супрацоўнічаць з судом у парадку добрай волі не забаронена нікому», — адзначае Дэйкала.

Чытайце таксама:

Самы нечаканы крок Захаду. СМІ высветлілі, што ў адміністрацыі прэзідэнта РФ думаюць пра ордар на арышт Пуціна

«Важна, каб працэс быў запушчаны». Вячорка — пра выдачу ордара на арышт Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Абу/адказаць/
21.03.2023
Вернаму васалу ганебна адставаць ад сюзерэна. Ён мог бы скрасіць яму самотныя зімнія вечары ў гаагскай камеры.
5
Невераятныя такія невераятныя/адказаць/
21.03.2023
Ордар на Лукашэнку не выдадуць, хопіць ужо марыць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера