Знайсці
21.03.2023 / 15:581РусŁacБел

«Парэзы неглыбокія, жыццю нічога не пагражае». Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў ШІЗА

Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў штрафным ізалятары, а не ў медсанчасці.

Як стала вядома «Свабодзе», Ігар нібыта адмовіўся «займацца прыборкай памяшкання», і яму прыгразілі, што змесцяць у ШІЗА. Лосік у адказ дэманстратыўна ў прысутнасці іншых асуджаных лязом парэзаў сабе руку і шыю.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, інцыдэнт адбыўся 15 сакавіка ў наваполацкай калоніі. Паводле версіі адміністрацыі калоніі, якая стала вядомая «Свабодзе», на шыі Ігара Лосіка цяпер невялікая драпіна, рука таксама пашкоджаная нязначна, яе перавязалі.

«Гэта цалкам рэальная сітуацыя, — пракаментаваў былы палітвязень і журналіст Свабоды Алег Груздзіловіч. — Калі вязня ставяць на прыбіранне памяшканняў, то гэта выклікае менавіта такую рэакцыю. Вязні пастаянна прыбіраюць свае памяшканні. Але калі іх змушаюць прыбіраць нешта іншае, найчасцей прыбіральні, то гэта аўтаматычна азначае так званы «нізкі статус».

Чытайце таксама:

Палітзняволены блогер Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі — праваабаронцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ноўнэйм /адказаць/
21.03.2023
Задаўбалі гэтыя зэкі са сваімі зэкаўскімі законамі. Чаму нармальныя людзі павінны па іх існаваць у турме? І нават спрабаваць паміраць праз іх!?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера