Знайсці
21.03.2023 / 12:2332РусŁacБел

У Гродне быў забіты чалавек з падробным расійскім пашпартам — дзяржСМІ

Паводле прапагандыстаў, мужчына меў фальшывы расійскі пашпарт на імя Ламакіна Аляксея 81 года нараджэння. Ці гэта сапраўдная яго нацыянальнасць, невядома.

На Ламакіна спецслужбы нібыта выйшлі па аператыўнай інфармацыі — у лютым КДБ атрымаў звесткі аб намерах «збеглых экстрэмістаў» пераправіць з Польшчы ў Беларусь аднаго са сваіх прыхільнікаў.

У поле зроку КДБ трапіў чалавек з расійскім пашпартам: Ламакін Аляксей Мікалаевіч, 1981 года нараджэння. Пазней нібыта высветліцца, што дакументы — падробленыя.

Пры затрыманні ён, паводле афіцыйнай версіі, адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава, кінуў гранаты і быў паранены.

Па дарозе ў бальніцу, паводле версіі сілавікоў, ён памёр.

Паводле АТН, Ламакін рабіў «даразведку» месцаў «верагодных тэрактаў». Гэта будынкі КДБ і УУС Гродзенскай вобласці, месцы жыхарства сілавікоў, чыгуначны вакзал, прамысловыя абʼекты. У яго быў доступ да 5 кг выбухоўкі, сказала вядоўца праграмы.

Улады толькі на трэці дзень назвалі нацыянальнасць забітага кадэбэшнікамі іншаземца. Лукашэнка на нарадзе сёння назваў аперацыю «бліскучай». 

Чытайце таксама: Кадэбісты застрэлілі грамадзяніна адной з краін ЕС? З чым звязаны рэжым маўчання пра стральбу ў Гродне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
60
Ха-ха
96
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
13
0
Space Needle/адказаць/
21.03.2023
Старков в своем репертуаре.
0
Nick&Mike /адказаць/
21.03.2023
Jahor, у его куратора из ФСБ лежала на конспиртивной квартире. не успел передать,  подчиненные лукашенковского гестапо опередили.  
0
вечар добры /адказаць/
22.03.2023
Space Needle, то бок то старкоў у парыку? 😆
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930