Знайсці
21.03.2023 / 12:217РусŁacБел

Сі Цзіньпін запрасіў Пуціна ў Кітай

У 2023 годзе ў краіне адбудзецца трэці міжнародны форум у рамках «Аднаго пояса — аднаго шляху».

Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін. Фота kremlin.ru

Старшыня КНР Сі Цзіньпін запрасіў Уладзіміра Пуціна ў Кітай у 2023 годзе.

«Я ўчора запрасіў прэзідэнта Пуціна ў зручны для яго час у гэтым годзе наведаць Кітай з візітам, паколькі ў гэтым годзе ў Кітаі адбудзецца трэці міжнародны форум у рамках «Аднаго пояса — аднаго шляху». У папярэдніх двух форумах прэзідэнт Пуцін прыняў удзел», — сказаў Сі.

Сі Цзіньпінь распавёў пра форум падчас сустрэчы з расійскім прэм'ер-міністрам Міхаілам Мішусціным, якога кітайскі лідар таксама запрасіў у госці.

Праект «Адзін пояс — адзін шлях» кіраўніцтва Кітая задумала яшчэ ў 2013 годзе для эканамічнага партнёрства з Блізкім Усходам і ў Еўропай, каб рэалізаваць два буйныя праекты — сухапутны «Эканамічны пояс Шаўковага шляху» і «Марскі шлях XXI стагоддзя». Цяпер праект ахоплівае 78 краін у Азіі, Афрыцы і Еўропе, з яго дапамогай Кітай мае намер захопліваць новыя рынкі і пашыраць свой уплыў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
4
Мариуполь/адказаць/
21.03.2023
Согласен, Украина пачками продаёт своих детей иностранцам, в том числе всяким однополым… И все довольны, но вот Путин им мешает.
0
Сі Цзіньпінь/адказаць/
21.03.2023
А адтуль у Гаагу 
0
Понятно/адказаць/
21.03.2023
Мариуполь, ты из двора Мариуполя построенного под визит путина ???
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930