Знайсці
21.03.2023 / 12:124РусŁacБел

Прэм'ер Польшчы сустрэўся з Наталляй Пінчук — жонкай Алеся Бяляцкага

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Наталляй Пінчук, жонкай асуджанага на 10 гадоў кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага.

«Спадарыня Наталля — гэта голас беларускай апазіцыі. Гэта незвычайна моцная, харызматычная жанчына, якая кажа і перадае тое, што яе муж не можа сказаць, бо цяпер знаходзіцца ў беларускай турме, асуджаны на 10 год у дэманстрацыйным палітычным працэсе. 

Нягледзячы на выклікі і цяжкасці, якія штодня прыносіць вайна ва Украіне і рэпрэсіі Лукашэнкі супраць беларусаў, мы павінны найдалей падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю за нашай усходняй мяжой. Гэтага патрабуе дзяржаўны інтарэс Польшчы. Гэтага патрабуе чалавечая прыстойнасць. Гэтага патрабуе будучыня і бяспека Еўропы», — паведамляе афіцыйны акаунт прэм'ера Польшчы ў фэйсбуку.

«Было 17 варыянтаў нобелеўскай лекцыі». Вялікае інтэрв'ю Наталлі Пінчук аб прэміі і каханні

Што цяпер з Нобелеўскай прэміяй Алеся Бяляцкага?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
А я еду, а я еду за туманом/адказаць/
21.03.2023
Ох, уж эти западные политики - прагматик на прагматике. И только у российского путина романтическое представление о предназначении его страны.
21.03.2023
А я еду, а я еду за туманом, Некалі слухаў лекцыю Дзмітрыя Быкава - ён казаў, што рамантызм зрабіў вялікі ўплыў на нараджэнне фашызма (па сутнасці быў павітухай).
0
носик-курносик/адказаць/
22.03.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера