Знайсці
21.03.2023 / 10:169РусŁacБел

МУС шукае каля 1000 чалавек за «экстрэмісцкія злачынствы». Але «не больш»

Каля 1000 грамадзян афіцыйна знаходзяцца ў вышуку за «злачынствы», здзейсненыя ў 2020-м, 2021-м, некаторыя — у 2022 годзе. Пра гэта ў эфіры СТВ паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч.

«У нас ёсць практычна 1000 грамадзян, якія афіцыйна знаходзяцца ў вышуку за ўчыненне крымінальных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2020-м, 2021-м, некаторыя — у 2022 годзе», — сказаў ён.

«Гэта не мільёны, як нам паведамляюць?» — перапытаў вядоўца.

«Божа барані. Гэта ўсё глупства. Не больш за 1000 чалавек», — адказаў Казакевіч.

Ён дадаў, што ёсць тэрміны даўнасці прыцягнення да адказнасці за адміністрацыйнае правапарушэнне. Але не скончыліся тэрміны даўнасці прыцягнення да адказнасці за некаторыя віды крымінальных дзеянняў.

«Грамадзянін, які ў чымсьці сумняваецца, можа афіцыйна, у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы, звярнуцца ў адпаведную камісію з пытаннем: ці ёсць прэтэнзіі ў заканадаўцаў? Зноў-такі, не трэба блытаць гэта з нейкай індульгенцыяй, якую ён можа атрымаць. Гэта не так», — удакладніў ён.

«Ты вярніся і адкажы за тое, што ты зрабіў. Але пры гэтым заканадаўца дае магчымасці для змякчэння пакарання, для нейкіх рэчаў, якія могуць так ці інакш аблегчыць долю вось такога чалавека», — растлумачыў ён.

Чытайце таксама:

За месяц лукашысты дачакаліся «ажно» 23 зваротаў у «камісію па вяртанні». Але яны іх не цешаць

Ціханоўская: Рэжыму патрэбныя не людзі, а пакорлівыя падаткаплацельшчыкі

«Без нацыянальнага прымірэння нам не захаваць незалежнасці Беларусі». Іосіф Сярэдзіч выступіў са смелым адкрытым лістом

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Просьба /адказаць/
21.03.2023
Mar, не заливай баснями НН, тов. майор!
0
не такі як ёсць/адказаць/
21.03.2023
Mar, ляхі перамаглі камуністаў толькі калі апошнія здаліся самі, дагэтуль былі забойствы, збіццё і турмы для тысяч людзей і нічога салідарнасць не магла з гэтым зрабіць пакуль да большасці не дайшло. Так што, таварышч мусар, сядзіце моўчкі
21.03.2023
Сами себя ищут все никаких не сдадуться народу для покояния.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера