Знайсці
21.03.2023 / 09:538РусŁacБел

«Надзвычай хвалююся». 92-гадовы медыямагнат Руперт Мёрдак абвясціў, што ажэніцца пяты раз

Медыямагнат, Руперт Мёрдак, які валодае шматлікімі СМІ, кінакампаніямі і выдавецтвамі ў розных краінах свету, абвясціў, што ажэніцца са сваёй новай пасіяй Эн Леслі Сміт, якая ў мінулым працавала капеланам у паліцыі. Гэты шлюб стане пятым для 92-гадовага мільярдэра, які нядаўна разышоўся з Джэры Хол — былой жонкай Міка Джагера, піша Бі-бі-сі.

Мердак і Сміт плануюць ажаніцца летам. Фота: Jenna Bascom photography

Мёрдак пазнаёміўся з 66-гадовай Сміт у верасні мінулага года падчас мерапрыемства на яго вінаградніках у Каліфорніі.

«Мяне трывожыла магчымасць зноў закахацца, але я ведаў, што гэты раз будзе апошнім. Лепш хай ён будзе апошнім. Я шчаслівы», — сказаў Мёрдак газеце New York Post, якая ўваходзіць у яго міжнародную медыяімперыю.

Мёрдаку, чыё багацце ацэньваецца больш чым у 20 млрд даляраў, належыць мноства ўплывовых друкаваных выданняў і тэлеканалаў кансерватыўнай накіраванасці па ўсім свеце. У іх ліку, напрыклад, брытанскі таблоід Sun і больш рэспектабельная Times, а таксама амерыканская Wall Street Journal і тэлеканал Fox News.

Папярэднім мужам выбранніцы Мердака быў Чэстэр Сміт, спявак у стылі кантры і медыяменеджар.

«Апошнія 14 гадоў я ўдава. Як і Руперт, мой муж быў бізнэсменам. Працаваў у мясцовых газетах, развіваў радыё і тэлеканалы, дапамагаў прасоўваць Univision [іспанамоўнае тэлебачанне ў ЗША]. Таму я з Рупертам размаўляю на адной мове. Мы падзяляем агульныя перакананні», — падзялілася Сміт з New York Post.

«Для нас абаіх гэта дар ад бога», — дадала яна.

Мёрдак і Сміт плануюць згуляць вяселле летам. Пасля гэтага яны збіраюцца жыць на чатыры дамы: у Каліфорніі, Мантане, Нью-Ёрку і Вялікабрытаніі, распавёў медыямагнат.

Са сваёй папярэдняй жонкай, экс-супермадэллю Джэры Хол Мёрдак разышоўся ў мінулым годзе. Раней ён быў жанаты з аўстралійскай сцюардэсай Патрысіяй Букер, журналісткай з шатландскімі каранямі Ганнай Ман, а таксама прадпрымальніцай кітайскага паходжання Вэндзі Дэнг.

Ад ранейшых шлюбаў у Мёрдака ёсць шэсць дзяцей.

Ён таксама распавёў, што прапанову сваёй выбранніцы зрабіў у Дзень Святога Патрыка, нябеснага апекуна Ірландыі, патлумачыўшы, што на адну чвэрць з'яўляецца ірландцам.

Мільярдэр дадаў, што, прапаноўваючы нявесце руку і сэрца, ён надзвычай хваляваўся.

Чытайце таксама:

Легендарны астранаўт Баз Олдрын ажаніўся ў свой 93-і дзень нараджэння

Калі гаворка пра шлюб і грошы, то супрацьлегласці прыцягваюцца

Яна Паплаўская, якая сыграла Чырвонага Каптурка, выйшла замуж за журналіста, які на 15 гадоў маладзейшы за яе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
2
Мозг Макса Дизайнера /адказаць/
23.03.2023
ну живет он в своей затхлой калифорнии, от виноградника до виноградника, ни духовности ни природы настоящей нету. то ли дело мы в маскве метро, мавзолей и кремль! все нас бояться!  
1
Мозг Макса Дизайнера /адказаць/
23.03.2023
Леслі, Соросу  
0
Максим Дизайнер/адказаць/
21.04.2023
Уже разорвали помолвку. Видно у голддигерши славянские корни. Не успела кольцо нацепить, сразу наследство оформлять стала.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930