Знайсці
20.03.2023 / 23:031РусŁacБел

У Брэсце жанчыне памянялі амаль 6 тысяч сапраўдных даляраў на сувенірныя

У брэсцкую міліцыю з заявай аб крадзяжы буйной сумы звярнулася 62-гадовая выкладчыца адной з сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада. Нанесеныя ёй страты склалі 5,6 тысячы даляраў.

Паколькі ў жанчыны некалі ўжо скралі грошы з кватэры, то яна для іх захоўвання нагледзела больш надзейнае месца — працоўны кабінет. Яна была настолькі ўпэўненая, што там ім нічога не пагражае, што некалькі гадоў нават не правярала сваю схованку, а страту грошай выявіла, калі вырашыла іх аднойчы пералічыць.

Неўзабаве было вызначана, што да крадзяжу можа быць датычны 26-гадовы калега жанчыны. Ён прызнаўся, што калі ў кабінеце нікога не было, хацеў скрасці ў калегі ўсяго некалькі рублёў на асабістыя патрэбы. Але калі знайшоў буйную суму ў валюце, то не змог супрацьстаяць спакусе і наважыўся на махінацыю.

Хлопец купіў сувенірныя купюры і замяніў імі сапраўдныя, а скрадзеныя грошы выдаткаваў на куплю аўтамабіля.

Цяпер супраць яго завялі крымінальную справу за крадзеж, учынены ў буйным памеры. Фігуранту пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
29
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2
0
Але ж… /адказаць/
21.03.2023
У адным невялічкім апавяданні дыягназ адразу усяму: сям'ейным цэннасцям, прыстойнасці і працоўнай этыцы, даверу банкаўскай сістэме… Бедная Беларусь з ператвораным на расейскага кшталту саўкоў народам. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930