Знайсці
20.03.2023 / 22:032РусŁacБел

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

Нечакана памёр пісьменнік, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя» Анатоль Казлоў, паведамілі ў сацыяльных сетках яго калегі. Яму было 60 гадоў.

Анатоль Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1962 года ў вёсцы Асінаўка Краснапольскага раёна на Магілёўшчыне. У 1985 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1988—1990 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х — пачатку 1930-х гадоў».

Працаваў на адказных пасадах у часопісах «Полымя», «Маладосць» і «Нёман», у 2003-2009 гадах быў галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва».

З 1991 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006-га — членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтар празаічных зборнікаў «Міражы ценяў» (1990), «І тады я памёр…» (1993), «Незламаная свечка» (2000), «Юргон» (2006),«Горад у нябёсах» (2009), «Той, хто абганяе сны» (2014).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Студент/адказаць/
20.03.2023
Жаль. Вроде неплохой был писатель.
0
Следчы/адказаць/
20.03.2023
Усе нешта нечакана паміраюць. Часта ва ўзросце 20-40 гадоў. З чаго б гэта такі паморак?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера