Знайсці
20.03.2023 / 14:358РусŁacБел

Насуперак чаканням Пуцін не прыехаў у аэрапорт асабіста сустрэць «дарагога сябра» Сі

Старшыню КНР Сі Цзіньпіна ў аэрапорце «Унукава-2» сустрэў віцэ-прэмʼер Дзмітрый Чарнышэнка. Перад візітам некаторыя СМІ напісалі, што ў аэрапорт можа прыехаць асабіста Уладзімір Пуцін. Гэта магло стаць першым падобным выпадкам з 2004 года, калі Пуцін прыязджаў сустракаць канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра, звярнуў увагу канал «Агентство. Новости».

 Старшыню КНР Сі Цзіньпіна ў аэрапорце «Унукава-2» сустрэў віцэ-прэмʼер Дзмітрый Чарнышэнка. Кадр з відэа

Апошнім замежным лідарам, якога Пуцін асабіста сустракаў у аэрапорце, быў Шродэр, які прылятаў у Маскву ў 2004 годзе. А ў 2003 годзе Пуцін вітаў у аэрапорце Сочы экс-прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага з жонкай.

Пазней Пуцін як мінімум тройчы сустракаў замежных лідараў у аэрапорце ў рамках тэхнічных пасадак у Маскве.

У снежні 2004 года ён правёў ва Унукава-2 перамовы з прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам. У 2006 годзе Пуцін з жонкай сустрэў прэзідэнцкую пару Бушаў (Джорджа Буша-малодшага і Лору Буш), чый самалёт сеў ва «Унукава-2» для дазапраўкі на шляху з Вашынгтона ў Сінгапур. Пуціны і Бушы правялі кароткі нефармальны сняданак ва ўрадавым аэрапорце, пасля чаго амерыканскі борт нумар адзін вылецеў з Масквы.

У 2014 годзе Пуцін правёў кароткую сустрэчу ва «Унукава-2» з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам. Яго самалёт прызямліўся ў расійскім аэрапорце, калі французскі лідар вяртаўся з Казахстана.

У 2013 годзе Пуцін адкрываў Чыгуначны вакзал у Адлеры разам з кіраўніком МАК Томасам Бахам. Перад цырымоніяй расійскі прэзідэнт сустрэў Баха ў аэрапорце Сочы.

Сі Цзіньпін і Уладзімір Пуцін выкарыстоўваюць у дачыненні адзін да аднаго абарот «дарагі сябар». Аднак, мяркуючы па тым, што Пуцін не стаў асабіста сустракаць Сі ў аэрапорце, гэтыя сяброўскія стасункі адрозніваюцца ад тых, што звязваюць расійскага прэзідэнта з яго сапраўднымі сябрамі, сярод якіх Герхард Шродэр.

Як паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, сустрэча Уладзіміра Пуціна і Сі Цзіньпіна адбудзецца каля 16:30. Гэта будзе гутарка сам-насам, якая працягнецца за нефармальным абедам.

Афіцыйныя расійска-кітайскія перамовы запланаваныя на 15:00 21 сакавіка. Акрамя двухбаковых пытанняў, лідары РФ і КНР абмяркуюць план мірнага ўрэгулявання ва Украіне, прапанаваны Пекінам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
47
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
8
0
Улад/адказаць/
20.03.2023
Кітайцы не даравалі бы фінт з "двайніком" у дачыненні да іх лідара. Яны такіх жартаў не разумеюць :)
20.03.2023
І хацелася, і страшнавата
0
Гость/адказаць/
20.03.2023
Это вам не в Бурятию или Мариуполь съездить.🗿👆
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930