Знайсці
20.03.2023 / 13:31РусŁacБел

Рэдакцыя газеты «Інфа-Курʼер», двух супрацоўнікаў якой затрымалі, абвясціла, што не выпусціць два найбліжэйшыя нумары

Па тэхнічных прычынах найбліжэйшыя два друкаваныя нумары газеты «Інфа-Курʼер» — 23 і 30 сакавіка — не выйдуць, паведаміла рэдакцыя на сваім сайце.

Рэдакцыя газеты «Інфа-Курʼер»

Размяшчэнне рэкламы ў друкаваным нумары газеты не ажыццяўляецца да 30 сакавіка ўключна, але можна размясціць рэкламу на сайце і ў сацсетках.

Рэдакцыйны і рэкламны аддзелы газеты «Інфа-Курʼер» адкрыты для наведвальнікаў і працуюць у ранейшым рэжыме, паведаміла рэдакцыя.

15 сакавіка сілавікі правялі ператрус у рэдакцыі «Інфа-Кур’ера», забралі асноўную тэхніку, а з прысутных узялі падпіску аб неразгалошванні. На наступны дзень наклад газеты адмаўляліся прымаць крамы «Белсаюздрука». Галоўны рэдактар і ўладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі змешчаныя ў мясцовы ІЧУ.

Ім прызначылі па 15 сутак кожнаму за непадпарадкаванне пры затрыманні. Віну яны не прызналі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031