Знайсці
20.03.2023 / 11:358РусŁacБел

За суткі амаль ніякай афіцыйнай інфармацыі пра страляніну ў Гродне

Ужо суткі няма ніякіх падрабязнасцяў, каго, за што і як забілі супрацоўнікі КДБ у доме па вуліцы Курчатава, 5 у Гродне.

Скрын відэа, якое знялі відавочцы на вуліцы Курчатава, 5 у Гродне

На гэты момант на сайтах Гродзенскага абласнога і гарадскога выканкамаў — ні слова пра страляніну і забойства замежніка. Як няма ні слова пра інцыдэнт у доме кіраўніка абласной вертыкалі Уладзіміра Караніка.

КДБ учора абмежаваўся гучным паведамленнем, што «падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 года ў Гродне на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Гэтая асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група «А».

Таксама ўчора стала вядома пра вялікую колькасць сілавікоў каля дома старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Туды прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі. Ніякіх афіцыйных каментароў наконт гэтага не было.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вядома/адказаць/
20.03.2023
даведка,Байцы ---- гэта калиноуцы,а гэбисты  ---- карники! 
0
Беларусьфильм/адказаць/
20.03.2023
Да подождите вы, будем вам завтра очередной блокбастер от Тертеля. Из-за санкций видео редакторы не обновляются, а триальные версии закончились
0
Клаўс/адказаць/
20.03.2023
Паказуха і цырк на дроце прафнепрыгодных сатрапаў лукі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера