Знайсці
19.03.2023 / 14:311РусŁacБел

За рулём машыны, якая насмерць збіла дзяўчыну ў Мінску, быў пʼяны бяспраўнік

Дэталі смяротнага ДТЗ на праспекце Пушкіна ў Мінску расказалі ў Следчым камітэце. Аварыя здарылася мінулай ноччу паблізу дома №33. У ёй загінула 24-гадовая дзяўчына.

 Аварыя на праспекце Пушкіна ў Мінску, 18 сакавіка

Па даных следства, каля 23 гадзін 25-гадовы кіроўца Subaru збіў пешахода, дзяўчына пры гэтым пераходзіла дарогу на зялёны сігнал святлафора. Пасля гэтага аўтамабіль пратараніў агароджу, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з таксі і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. Кіроўца ўцёк, але пазней быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Дзяўчына памерла на месцы здарэння. Пасажырка іншага аўто, 55-гадовая жанчына, шпіталізавана.

Устаноўлена, што вадзіцельскага пасведчання малады чалавек не мае, а на момант аварыі ў яго арганізме было больш за 1 праміле алкаголю.

Распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага апʼянення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ёсік/адказаць/
19.03.2023
Чаму па неасцярожнасці? Ён ужыў трунак, сеў за руль і паехаў забіваць. Чым ён адрозніваецца ад дзецюка, які выпіў, паклаў у кішэню нож і пайшоў кудысьці. І той, і той разлічваюць, што магчыма, прыйдзецца забіць, толькі адзін разлічвае на нож у кішэні, а другі - на аўто, за стырном якога знаходзіцца. Гэта наўмыснае забойства.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера