Знайсці
19.03.2023 / 10:2927РусŁacБел

«Укараняем праграмны прадукт». Сачыць за працай дворнікаў будуць з высокімі тэхналогіямі

Для кантролю за выкананнем службовых абавязкаў дворнікаў плануецца ўкараніць новую тэхналогію. Пра гэта распавёў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргей Рубанаў, перадае  агенцтва «Мінск-Навіны».

— Сёння любы дворнік павінен выконваць свае задачы і абавязкі, працаваць адказна. Спецыяліст павінен знаходзіцца на працоўным месцы згодна з працоўным графікам, — сказаў Рубанаў.

Каб разумець, наколькі эфектыўна супрацоўнік выконвае свае абавязкі, плануецца «ўкараніць праграмны прадукт».

— Сёння ў кожнага ёсць смартфон. Праграма дазволіць адсочваць, дзе знаходзіцца той ці іншы работнік. Пакуль гэта ноу-хау разлічваем пратэсціраваць на майстрах. Будзем бачыць, дзе ў гэты момант знаходзіцца майстар, які кіруе брыгадай, і ці адпавядае гэта яго працоўнаму графіку, — сказаў Рубанаў.

Чытайце таксама:

У Мінску праслушку цяпер расстаўляюць не толькі ў кватэрах, але і на некаторых вуліцах

Вось як тыраніі выкарыстоўваюць Telegram

«Усталёўваецца відэаназіранне». Кубракоў распавёў, як МУС рыхтуецца да новых выбараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
участак/адказаць/
20.03.2023
мы не рабы, рабы немы, і Вы да гэтага часу там працуеце? Рукі ў ногі і бягом!
0
Аканом/адказаць/
20.03.2023
аканомка, ух ты, капіталізм) Капіталізм пры адным капіталісце, гаспадары ўсіх капіталаў, гэта рабаўладальніцтва. Людзі занятыя ў сельскай гаспадарцы не дадуць зманіць. Ды што сельская гаспадарка, нават у Палатках рабы сядзяць, высокапастаўленыя, а ў вертыкалі ўлады адзінага капіталіста дык і ўвогуле заслужаныя рабы,.. бо з фінгаламі пад вачыма))
0
хамса/адказаць/
20.03.2023
участак, але куды?)

ну проста... я ўжо зразумела
што ад аднаго жы да трапляю толькі да большага жы да

мабыць лёс такі ( 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930