Знайсці
19.03.2023 / 15:594РусŁacБел

Стала вядома, як каты маніпулююць людзьмі

Чаму каты варкочуць? Некаторыя ўладальнікі жывёл лічаць, што яны гэта робяць выключна ад асалоды. Але гэта не зусім так. 

Мурканне ў катоў — гэта наўмысны спосаб маніпуляцыі чалавекам для задавальнення каціных патрэб ва ўвазе, у ежы і г. д. Пра гэта 14 сакавіка напісаў навуковы часопіс BBC Science Focus са спасылкай на некалькі даследаванняў у гэтай галіне.

Даследаванні паказваюць, што прычынай кацінага муркання можа быць спроба маніпуляваць чалавечай псіхікай. Навукоўцы ведаюць, што гукі варкатання ідуць з гартані ката: жывёла сціскае тую частку гартані, якая сутыкаецца з галасавымі звязкамі, што выклікае вібрацыю на ўдыху. Гэта і ёсць варкатанне.

Каты могуць мяняць сваё мурканне ў залежнасці ад абставін. Акустычная якасць гуку ката, які просіць, каб яго пачаставалі, адрозніваецца ад акустычнай якасці варкатання ў расслабленым стане. 

«Нельга не заўважыць, што мурканне з сігналам «выпрошвання ласункаў» успрымаецца чалавекам як больш тэрміновае, важнае і менш прыемнае. Хатнія гадаванцы ў такім выпадку выкарыстоўваюць высокачастотныя галасавыя кампаненты, якія падобныя да тых, што выдаюць пры плачы немаўляты. Такім чынам, гэтым варкатаннем каты ўплываюць на наш інстынкт выхавання і просяць увагі», — піша BBC Science Focus.

Эксперты таксама мяркуюць, што каты могуць муркаць у тым ліку для таго, каб супакоіць сябе альбо нават палегчыць боль. Ёсць нават даследаванні аб тым, што мурканне мае лячэбны эфект і можа спрыяць росту костак і загойванню ран. 

«Адно даследаванне, апублікаванае ў часопісе New Zealand Veterinary Journal, паказала, што вібрацыя кацінага муркання (ад 20 да 150 Гц) можа спрыяць росту костак і аднаўленню мяккіх тканак. Хоць гэты механізм яшчэ да канца не вывучаны, ужо ўдалося высветліць, што ён спрыяе росту важнай грануляцыйнай тканкі вакол пашкоджаных участкаў арганізма», — тлумачыць BBC Science Focus.

Аднак у часопісе адзначаецца, што на людзях падобнае не спрацуе.

Чытайце таксама:

Коцікі — як лекі… Як бяздомны кот напоўніў новым сэнсам жыццё беларускага бізнэсмена

Адзін укол — і п'яныя мышы хутка цверазеюць

Як адпудзіць куніцу — гэты звярок мілы, але ад яго бывае столькі праблем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Дурум/адказаць/
20.03.2023
Дональд, скаты))
3
Максим Дизайнер/адказаць/
20.03.2023
Ой, какой уси-пусик на фото!Когда будет статья о том, как борщеварки манипулируют полковниками в этом совковом матриархате?
0
фішмак/адказаць/
20.03.2023
Дизайнер, выбирай - борщ котлеты или котпот?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера