«Беларусьфільм» выпусціць мультфільм пра генацыд. А на крытыку адказвае: Прыходзьце і разграбайце
«Беларусьфільм» не перастае здзіўляць.
Гендырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Карачэўскі. Скрыншот відэа прэс-канферэнцыі
Гендырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі распавёў, што сумесна з Генпракуратурай распрацоўваецца сцэнар, прысвечаны тэме генацыду беларускага народа. І дадаў, што «гэта актуальна не толькі для дакументалістыкі, але і для анімацыі».
Сёлета «Беларусьфільм» плануе выпусціць чатыры фільмы: «Мы адзіныя», «Ліст чакання», «Казбек» і «Навагодні экспрэс».
Уладзімір Карачэўскі абурана адказаў крытыкантам:
«Калі хтосьці хоча дапамагчы беларускаму кіно, прыходзьце, бярыце рыдлёўку, разграбайце разам са мной, капайце і рабіце беларускае кіно, а не расказвайце, якім яно павінна быць».
Чытайце таксама:
Пра злых палякаў і партызан. Што здымаюць на «Беларусьфільме» ў апошнія гады
На YouTube выклалі адрэстаўраваную версію фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»
«Адольф» з «Першага аддзела»: як былы спецслужбіст кашмарыць «Беларусьфільм»





