Знайсці
17.03.2023 / 20:07РусŁacБел

З'явіўся анлайн-курс англійскай мовы па-беларуску

Пакуль толькі для школьнікаў. Пра гэта Наталка Харытанюк напісала ў сваім фэйсбуку.

Фота: AP

«Запусцілася яшчэ адна добрая справа — мы разам з камандай запісалі ўрокі ангельскай па-беларуску (і па-ангельску, натуральна)! Пакуль — для 5 класа, 4-й чвэрці, якая неўзабаве пачнецца. Паводле школьнага падручніка Л. М. Лапіцкай, з нашымі хітрыкамі і мнематэхнікамі ды з прыцэлам — пераказаць беларускі школьны курс ангельскай нашым дзеткам (і дарослым!), сагрэць, так бы мовіць, замежную мову!

Правадніком у свет ангельшчыны гэтым разам будзе Макс — малады праграміст з Маладзечна, які вандруе па свеце, і яго верны сябар — сабака Джынджэр.

Ды што я ўсё расказваю — глядзіце самі, на карысць і дзеля добрых спраў. Спасылка — у першым каментары», — напісала Наталка Харытанюк у сваім фэйсбуку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031