Знайсці
17.03.2023 / 14:01РусŁacБел

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Аляксей Данілаў у інтэрв’ю адзначыў, што абарона Бахмута на данецкім напрамку цяпер мае ключавое значэнне, а калі сітуацыя зменіцца, рашэнне будзе прымаць Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага.

«Словазлучэнне «ўтрымаць Бахмут» мае чыста ваеннае значэнне. У нас адбылося пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, і яшчэ раз было пацверджана і галоўнакамандуючым Залужным, і генералам Сырскім, і ўсімі прысутнымі, што Бахмут для нас вельмі важны, ключавы пункт.

Мы разумеем, што гэта кагосьці раздражняе, нехта лічыць, што мы павінны саступіць. Але гэта нашая зямля, і мы не маем права яе не абараняць.

Калі ж нашымі вайскоўцамі будуць прыняты тыя ці іншыя рашэнні, то яны будуць прагавораны ў Стаўцы, тады будзем прымаць тыя ці іншыя меры», — сказаў Данілаў.

Чытайце таксама:

Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930