Знайсці
17.03.2023 / 12:14РусŁacБел

Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка

Брытанская разведка ў сваёй справаздачы піша пра абстаноўку ў раёне Бахмута.

Бахмут. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Разведка адзначае, што апошнімі днямі расійскія вайскоўцы і найміты ПВК «Вагнер» змаглі замацавацца на заходнім беразе ракі Бахмуткі, якая праходзіць праз цэнтр горада. Пры гэтым на тым тыдні рака фактычна пазначала лінію фронту. Узброеныя сілы Украіны працягваюць абараняць заходнюю частку горада.

Аднак агулам па ўсёй лініі фронту Расія наступае самымі нізкімі тэмпамі, якія назіраліся, прынамсі, са студзеня 2023 года. Магчыма, расійскія войскі часова знясілілі баявыя магчымасці сваіх падраздзяленняў настолькі, што іх не хапае нават на невялікія наступальныя аперацыі.

Расійскае камандаванне, імаверна, будзе імкнуцца аднавіць наступальны патэнцыял пасля таго, як адбудзецца папаўненне асабовага складу і боепрыпасаў. Пакуль жа камандзіры, магчыма, будуць вымушаныя выбіраць паміж правядзеннем наступальных аперацый і забеспячэннем надзейнай абароны ўздоўж лініі фронту.

Чытайце таксама:

Камандуючы Сухапутных войскаў Украіны расказаў пра сітуацыю ў Бахмуце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930