Знайсці
17.03.2023 / 00:171РусŁacБел

Самы вялікі ў свеце самалёт «Мрія» перад вайной павінен быў пераляцець у Германію, але чамусьці яго пакінулі на месцы — Bild

Знішчаны ў аэрапорце Гастомеля пад Кіевам на самым пачатку паўнамаштабнай расійска-ўкраінскай вайны самы вялікі ў свеце ўкраінскі самалёт «Мрія» напярэдадні ўварвання Расіі павінен быў пераляцець у аэрапорт нямецкага Ляйпцыга, пераказвае «Украінская праўда» інфармацыю, апублікаваную ў нямецкім выданні Bild. Але чамусьці яму не далі такога загаду.

Самалёт «Мрія» пасля знішчэння

Справаздача аб расследаванні, якую падрыхтавалі праз год, сведчыць, што аэрапорт «Ляйпцыг/Гале» за месяц да ўварвання Расіі падрыхтаваў усё для выратавання «Мріі». З 26 студзеня 2022 года для «Мріі» ў Германіі было падрыхтаванае парковачнае месца.

Паводле Bild: «У аэрапорт Ляйпцыг/Гале Ан-225 павінны былі вывесці на бяспечнае месца ў лютым 2022 года перад уварваннем Расіі ва Украіну… Увечары перад пачаткам вайны экіпаж і пілоты селі ў цалкам запраўлены грузавы самалёт, але, па сведчаннях капітана Дзмітрыя Антонава, ім не дазволілі ўзляцець па ўказанні найвышэйшага кіраўніцтва».

Прадстаўнік аэрапорта Уве Шухарт пацвердзіў выданню, што «перамяшчэнне Ан-225 і Ан-124 было запланаванае на 25 лютага. Гэта было пацверджана 21 лютага. Былі дыскусіі пра гэта тыднямі раней».

Спадарожнікавыя здымкі аэрадрома ў Гастомелі паказваюць, што найбольш важныя самалёты былі наўмысна пакінутыя пад ударам, паколькі астатнія самалёты засталіся некранутымі. Капітан экіпажа Антонаў гэта пацвердзіў: «Тыя, хто прыходзіў на аэрадром, дакладна ведалі, якія самалёты спраўныя, а якія першымі трэба было збіць».

З 2008 года «Мрія» 32 разы прызямлялася ў аэрапорце «Ляйпцыг/Гале». У лістападзе 2021 года ўкраінскі самалёт, напрыклад, даставіў 3,5 мільёна экспрэс-тэстаў на каранавірус.

Чытайце таксама:

Ва Украіне арыштавалі былых кіраўнікоў прадпрыемства «Антонаў»

З'явіліся новыя кадры знішчанага пад Кіевам самага вялікага самалёта ў свеце

Як выглядае аэрапорт «Антонаў» у Гастомелі пад Кіевам пасля сыходу расіян

Як цяпер выглядае самы вялікі самалёт у свеце ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
8
17.03.2023
Действительно «почему то оставили на месте». Да вся Украина пронизана и кишит до сих пор колобарантами (ловят каждый (!) день) и любителями *узкого мира. Беда что вся сегодняшняя тн борьба с коррупцией это постанова и спектакль для запада. Дел ни на коломойского (предателя!) ни других воришек так и не заведено. Позор и стыд ОП.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930