Знайсці
16.03.2023 / 22:124РусŁacБел

У Маладзечне пры продажы яек бяруць асобную аплату за латок

Журналісты заўважылі ў адной з крам Маладзечна яйкі, некаторыя з якіх былі расфасаваныя ў звычайныя поліэтыленавыя пакеты, а іншыя — у спецыяльныя латкі. Пры гэтым паміж па-рознаму ўпакаванымі яйкамі была розніца ў цане, піша «Анлайнер».

За латок пакупнікам трэба заплаціць асобна 14 капеек, дадатковы цэннік прымацавалі на вітрыне побач з латкамі.

Калі ўзяць і яйкі, і латок, то пакупнік плаціць 2,59 рубля. Калі браць такія ж яйкі, але ў пакеце, яны будуць каштаваць 2,45 рубля.

У адміністрацыі крамы растлумачылі, чаму латок прадаюць асобна: яйкі без упакоўкі «адгрузіў адзін з пастаўшчыкоў», і «кампанія закупіла латкі асобна», у іх самі работнікі крамы і фасуюць прадукт.

У пакупнікоў жа ёсць выбар — купляць яйкі ў пакеце ці разам з латком, плацячы дадатковыя грошы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Яйца/адказаць/
17.03.2023
Взялся за яйца....Заплати за лоток. Чтобы молоко не пропало.
2
Там и тут/адказаць/
17.03.2023
Sparrow, может сначала идея выглядит как попытка нажиться на покупатиле, НО! как идея борьбы с пластиком который потом закопают в землю просто замечательная!!!!
2
Максим Дизайнер/адказаць/
17.03.2023
Так это же особенности местного кх-кх аебизнеса. Пакетнуженпакетнуженпакетнужен?Психически больные люди, как эти кассиры с ума до сих пор не посходили. В "Точках" разливного пива дерут по 60-80 копеек за бутылку, а в свою тару не разливают. Наверное в карман могут налить, если хорошо попросить. Памяркоуные до сих пор считают пакетнужен за вежливость, а не за попытку втюхать овно себестоимостью копейка за 40. И не чувствуют себя дурачками, которые сами не могут пакет взять если нужен. Атракцион невиднной терпимости кассиров и покупателей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера