На Netflix выходзіць новы дакументальны фільм пра гіганта порна-індустрыі Pornhub
У трэйлеры фільма сярод іншага закранаюцца абвінавачанні ў сэкс-гандлі і іншыя цьмяныя старонкі з гісторыі існавання сэрвіса.
Фота: vecteezy
На Netflix выходзіць дакументальная стужка Money Shot, фільм пра аднаго з найбуйнейшых гульцоў на рынку порна-індустрыі — Pornhub. У фільме інтэрв'ю з выканаўцамі, актывістамі і былымі супрацоўнікамі дазволяць гледачу паглыбіцца ў многія скандалы і поспехі, якіх дасягнуў рэсурс за амаль 16 гадоў свайго існавання.
Сярод іншага, у сваёй дакументалцы аўтары разглядаюць пытанні сэксуальнай эксплуатацыі, а таксама абвінавачванні на адрас Pornhub у размяшчэнні порна без згоды, калі ў 2020 годзе матчыная кампанія — уладальнік сэрвісу — MindGeek — сутыкнулася з пазовам у сувязі з меркаванай манетызацыяй матэрыялаў з сэксуальным гвалтам над дзецьмі і іншага незаконнага кантэнту. Тады кампанія за адну ноч выдаліла мільёны запампаваных відэа ад неправераных карыстальнікаў і адгэтуль узмацніла кантроль ды правілы размяшчэння кантэнту іншымі карыстальнікамі.
Дакументальны фільм, падобна, выходзіць за межы толькі аднаго сэрвісу Pornhub і разглядае іншыя аспекты сэкс-індустрыі. Абмяркоўваюцца пытанні ад страты многімі сэкс-работнікамі і порна-акцёрамі акаўнтаў у сацыяльных сетках ажно да самой ідэі і магчымасці самавыяўлення.
Вы зможаце самі пераканацца, наколькі тактоўны і ўзважаны падыход у аўтараў дакументальнага фільма, бо прэм’ера адбылася на Netflix 15 сакавіка.






некалі (год 300 таму узад, калі была я маладою) так і спытала наіўная на НН:
- а што там перакладаць? а-а-а яно і будзе а-а-а
і ведаеце (?)), шо мне адказалі?
- не а-а-а, а га-га-га