Знайсці
16.03.2023 / 17:426РусŁacБел

Анджэй Дуда: Польшча перадасць Украіне чатыры МіГ-29 цягам пары дзён

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што ў найбліжэйшыя пару дзён Варшава перадасць Кіеву свае знішчальнікі МіГ-29. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі са сваім чэшскім калегам Пэтрам Павэлам.

Анджэй Дуда (справа) з Пэтрам Паўлам

Чатырма першымі знішчальнікамі Польшча абмяжоўвацца не збіраецца, іншыя самалёты таксама рыхтуюцца да адпраўкі.

«Астатнія самалёты цяпер праходзяць сэрвіснае абслугоўванне, будуць падрыхтаваныя і будуць паспяхова перададзеныя», — заявіў польскі прэзідэнт.

Польшча мае ў запасе больш за 10 МіГ-29, яны цяпер функцыянуюць у сістэме польскай супрацьпаветранай абароны. Гэта «апошнія гады іх функцыянавання», але ўсе машыны ў працоўным стане.

Раней польскія ўлады паведамлялі, што ўжо перадалі Украіне запчасткі для знішчальнікаў МіГ-29.

Чытайце таксама:

Польшча гатовая перадаць Украіне партыю МіГ-29 у найбліжэйшыя тыдні. Яе падтрымаюць іншыя краіны

Гаўбіца RCH 155 — новая нямецкая зброя, якую першай атрымае Украіна

Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
16.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Дочка/адказаць/
16.03.2023
Наверное не в жилу написала
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
17.03.2023
все я там норм, как всегда, напІсАла


все еще сомневаетесь?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930