Знайсці
16.03.2023 / 15:4613РусŁacБел

​Ціханоўская: Рэжыму патрэбныя не людзі, а пакорлівыя падаткаплацельшчыкі

Дэмакратычная лідарка Беларусі пракаментавала затрыманні сярод псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў, масавыя зачысткі ў Беларусі, а таксама працу камісіі «па вяртанні на Радзіму».

«Па ўсёй Беларусі масава затрымліваюць псіхатэрапеўтаў. У Гомелі сілавікі прыйшлі мінімум да 30 беларусаў за падпіскі на «няправільныя» каналы. А яшчэ беларусаў працягваюць затрымліваць проста на мяжы.

На фоне гэтых рэпрэсій, якія не толькі не змяншаюцца, але яшчэ і растуць, працягвае сваю працу так званая «камісія па вяртанні». Цяпер да сваякоў беларусаў, якія пераехалі ў іншыя краіны дзеля ўласнай бяспекі, сталі прыходзіць прадстаўнікі рэжыму і ўгаворваць людзей паўплываць на сваіх родных і папрасіць іх вярнуцца дадому», — зазначае Святлана Ціханоўская.

«Але рэжыму не патрэбныя людзі. Яму патрэбныя падаткаплацельшчыкі, якія будуць пакорліва ўтрымліваць чыноўнікаў, сілавікоў і ўвесь вялізны рэпрэсіўны апарат, — упэўненая дэмакратычная лідарка Беларусі. — А самі людзі — з іх думкамі, марамі, прапановамі, спробамі палепшыць жыццё ў краіне — не, не патрэбныя».

Ціханоўская просіць не верыць прапагандзе, якая заклікае вярнуцца. «Размаўляйце з роднымі і блізкімі, расказвайце ім праўду. А дадому мы ўсе абавязкова вернемся, але толькі тады, калі спыняцца рэпрэсіі і запануе сапраўдны, справядлівы закон», — рэзюмуе яна.

Чытайце таксама:

Затрыманні псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў: што вядома

У Гомелі за апошнія дні «адпрацавалі» 30 асобаў, «датычных да экстрэмісцкіх фармаванняў». Затрыманых катуюць умовамі ў СІЗА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
конь/адказаць/
16.03.2023
Мойша,усе народы падмануты, адзін Мойша умнік.
2
Брайтон Бич/адказаць/
16.03.2023
Прямо как у нас в Америке!
0
прошу любить и жаловать/адказаць/
17.03.2023
Неверагодна злы,
чаго вы злуецеся?

"Бл***, мы гэта ўсе чулі раз па пяццот, што рабіць," - у 2020 было асобае праграмаванне - яя ссвелана такая-то.. вы должны сделать то-то и то-то і г.д. "што робіцца," хаос. а что вы хотели? лозунг был какой? - света! света!
ну вось і атрымалі антисвет ў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930