Знайсці
16.03.2023 / 15:5322РусŁacБел

«Тут проста страшна». Жыхар вёскі пад Мінскам у звароце да Лукашэнкі распавёў, што ўся вёска за яго галасавала, хоць яны і патанаюць у гразі

Прадпрымальнік з вёскі Кукшэвічы ў тыктоку звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі. Ён сказаў, што ў 2020-м усёй вёскай яны «трымалі кулачкі» і галасавалі за Лукашэнку. Галасавалі, нягледзячы на тое, што ў іх вёсцы двухкіламетровая дарога, па якой немагчыма праехаць.

Зварот прадпрымальніка з вёскі Кукшэвічы, якая знаходзіцца за 30 км ад сталіцы, зʼявіўся ў тыктоку. Яго перапосцілі іншыя паблікі.

На відэа прадпрымальнік распавядае, што гэта першае яго відэа, «покліч душы».

Ён кажа, што ў іх вёсцы больш за 100 дамоў, яна расце, ёсць «дзеткі маленькія». У 2020 годзе, з яго слоў, усе жыхары «трымалі кулачкі» за Лукашэнку, усе за яго галасавалі і «ўсе спадзяваліся».

Прадпрымальнік распавядае, што дарога ў вёсцы такая, што праехаць па ёй немагчыма, школьныя аўтобусы не ездзяць, дзеці 2 км па гэтай дарозе брудныя дабіраюцца да асфальту, машыны ламаюцца, генератары залівае. Ездзіць па такой дарозе немагчыма.

«Тут проста страшна, таму, Аляксандр Рыгоравіч, калі ласка, разбярыцеся, дапамажыце. Надышоў той час, калі вы нам павінны дапамагчы», — мяркуе мужчына.

Але потым, відаць, перадумаў, што Лукашэнка нешта павінен. Цяпер гэтага відэа ў пазначаным тыкток-акаўнце няма.

Гэта не адзінае падобнае відэа.

Жыхары вёскі Красная Горка паказалі, як яны жывуць без нармальнай дарогі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сашкалукашэнка/адказаць/
16.03.2023
Чарку ды шкварку як і абяцаў далі дык яшчэ і гразна яму?! Во жадныя якія!
0
Федзя/адказаць/
17.03.2023
Так вам и надо, вы сами себе выбрали такую жизнь!))))
0
Федзя/адказаць/
17.03.2023
Так вам и надо, вы сами себе выбрали такую жизнь!))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера