Наталля Талочка. Кранай усё, кранай, кранай, кранай… Верш
Ад Рэдактара. На цемру, якая агарнула родны край, людзі рэагуюць па-рознаму. Мяркуючы па рэдакцыйнай пошце, многія, хто раней рэдка пісаў, сталі пісаць — паведамленні, успаміны, назіранні, а нехта і вершы. І ў гэтай паэзіі цёмных дзён я адчуваю выразныя матывы з паэзіі «першага нашаніўскага перыяду», пачатку ХХ стагоддзя. Некалькі такіх вершаў мы апублікуем гэтымі днямі. З часам гэтыя псеўданімы раскрыюцца.
Вясна, не стукай у дзверы — адчыняй.
І ўваходзь ужо па звычцы даўняй.
Кранай усё, кранай, кранай, кранай
Сакавіком, красавіком і траўнем.
Зімовае зняпраўдзі насланнё,
Пакінь у слядах сваіх пяшчотных кветкі,
Тапі ільды і першай цеплынёй
ты прытулі, вясна, маю планету.
Ці хоць палову ад яе, хоць чвэрць —
Блакітнай, непадробнай, непаўторнай.
Каб трохі ўтульней ёй было ляцець,
Вальсуючы, у сістэме нашай зорнай.
Адхукай свет і душы расшпілі,
Паварушы і пабудзі жывое,
Засмяглае — даверху наталі,
Пераканай нясмелае сабою.
Праз шчыліну праточыцца вясна,
Паміж аблокаў промнямі ўліецца.
Непаслухмяная і шчырая, яна
Скудлаціць свет і замілуе сэрца.






ненормальная
будто каронавирус по ней не проходил
руки обработала? маску надела?
перш чым кранаць
зиму
а кто любит весну и лето, те вот -
встречайте первую леди 3%имбабве