Знайсці
16.03.2023 / 10:193РусŁacБел

Справу Яўгена Лівянта рыхтуюць да перадачы ў суд

Вядомы рэпетытар, заснавальнік адукацыйнага цэнтра «100 балаў» быў затрыманы ў канцы снежня мінулага года. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. За кратамі і сям'я Лівянта.

Паведамлялася, што Яўген Лівянт удзельнічаў у перакрыцці дарог і масавых парушэннях парадку ў 2020 годзе, а таксама распачаў спробу захопу дзяржаўнай улады, паведамляе «Народная воля».

На днях на тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт, у якім Лівянт кажа, што хацеў бы адкруціць усё назад. Ён разглядаў магчымасць звярнуцца ў нядаўна створаную спецкамісію, якая разглядае пытанні вяртання беларусаў з-за мяжы.

«Адукацыя павінна быць па-за палітыкай… — кажа Лівянт у інтэрв'ю АНТ. — Мая прынцыповая памылка заключалася ў тым, што мне не хапіла ў той момант мазгоў. Калі вось гэтыя фатаграфіі 16 жніўня (гаворка ідзе пра фотаздымкі, зробленыя падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе) былі зробленыя, мне патэлефанавалі. Я знаходзіўся на мосце, калі мне патэлефанавалі, прадставіліся службай пратаколу, сказалі, што ствараецца каардынацыйная рада з бізнэсменаў і іншых людзей. Мне назвалі імёны двух вядомых бізнэсменаў, ні адзін з якіх, як потым аказалася, не ўвайшоў у Каардынацыйную раду. Я спытаў: А хто там будзе ўдзельнічаць? Мне назвалі два імені. Там быў былы мой вучань, Іван Краўцоў (цяпер ён знаходзіцца за мяжой)…

Маё галоўнае глупства, мая памылка, мая адказнасць у тым, што я прыняў удзел у тым, у чым не разбіраюся.

Мне не хацелася б казаць: вось, мяне, старога ці не вельмі разумнага настаўніка развялі. Гэта мая памылка і мне за яе адказваць. Я з сябе адказнасці не здымаю і перакладаць яе ні на каго не хачу…

Я хачу вярнуцца да сваёй працы, хачу вярнуцца да сваёй сям'і…

Мне павінна было хапіць мазгоў у першую чаргу, разважлівасці, здаровага сэнсу, каб жорстка настаяць на тым, каб ніхто з нас, не толькі я, не браў удзелу ў мітынгу ці акцыях, якія былі забароненыя, супярэчылі беларускаму закону. Я павінен быў гэта зрабіць, але я гэтага не зрабіў. За гэта не прыцягваюць да адказнасці, няма такога артыкула Крымінальнага кодэкса, але ёсць больш страшныя артыкулы. Калі казалі пра сумленне, пра ўнутраныя перажыванні, гэта для мяне вельмі цяжкая гісторыя».

Падчас сюжэту Лівянт распавядае, што хацеў звярнуцца ў камісію, якая разглядае пытанні вяртання беларусаў з-за мяжы.

«Многія з тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны, усё роўна ў месцах зняволення, у СІЗА, яны таксама хацелі б звярнуцца ў гэтую камісію з аналагічнай просьбай»»

Чытайце таксама:

Затрыманы вядомы рэпетытар Яўген Лівянт

Затрымалі і асудзілі дачку Яўгена Лівянта, яго зяця і жонку

Затрыманы саўладальнік адукацыйнага цэнтра «100 балаў» Аляксей Іваноў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
18
9
Anatol Starkou/адказаць/
16.03.2023
Я слухаў яго выступы на ЕўрарадыёFM. Практычна з усім ім выказаным я не быў згодны. Хоць эксперыменты ў школе гэта не эксперыменты з адраджэннем нацыі па бчб, але гэта тая ж шкода нацыі.

"удзельнічаў у перакрыцці дарог і масавых парушэннях парадку ў 2020 годзе, а таксама распачаў спробу захопу дзяржаўнай улады"

Распачаў спробу... Гэта як? Вось я з 1989 дурань дурням 20 гадоў скакаў пад бчб сцягам. Мо і я тым самым распачатў спробу захопу ўлады? Хварэя ўлада. Дваццаць шэсць гадоў да жніўня 2020 яна з злоумышленным попустительством не бачыла ні бчб, ні сарасят, а пасля выбараў-2020 убачыла. 

Ну а дарогу перакрываць нельга. За дарогу настаўнік атрымае 15 сутак да тых, што ўжо адcядзеў у СИЗО.

0
да рэдакцыі/адказаць/
16.03.2023
НН, навошта вы прыводзіце словы, сказаныя пад ціскам??
0
Костяная ножка/адказаць/
29.03.2023
"...кем была эта мумия? - Рамзес 4. - откуда узнали? - сам признался...." Этот анекдот вспоминается каждый раз, когда читаешь об "саморазоблаченых видео интервью".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930