Знайсці
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
16.03.2023
Гляджу я на фоты адрэстаўравага палаца і згадваю, як 24 верасня 1994 года прыехаў да нас Зянон Станіслававіч... Апроч 8 сустрэч з выбарцамі у розных вёсках, мы прапанавалі яму наведаць Мосар, дзе ксёндз Ёзас Булька на тле касцёла Св. Ганны стварыў пекны дэндрасад... Вечарэла, сонца зайшло, неба тёмна-сіняе, на захадзе -- палымнее чырванню небасхіл... І белы-белы касцёл... Нагадаю, 1994 год! Такога яшчэ на Беларусі не было! Статуі святых, клумбы, экзатычныя дрэвы, рознакаляровыя лілеі ў сажалках, фантан, ангельскія газоны... 
Зянон ўразіўся і сказаў: "У 18 стагоддзі ўся наша Беларусь была такой!"  
А тут і бабулькі пачалі падыходзіць... -- Во! А мы за вас галасавалі!!! Хоць паглядзім на вас!
9
Памятаю, як нібы ўчора было/адказаць/
16.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, ага, і ў лапцях ніхто не хадзіў. Спрэс маёнткі стаялі, ангельскія паркі, і лёталі гаварашчыя матылі яшчэ...
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
16.03.2023
Памятаю, як нібы ўчора было, Вам не падабаюцца адрэстараваныя замкі і палацы, англійскія газоны ў парках, але вы жадаеце хадзіць у лапцёх і бачыць запусценне?
Гэтую саўковую трызну пакіньце сабе! Усе жылі і мелі паводле свайго статусу! Шляхта не толькі будавала палацы, дарогі, садзіла паркі, але і ваявала за радзіму! Манахі -- маліліся, сяляне -- працавалі.
Я заспеў тое пакаленне, якое жыло пры панах да 1939 года, запісаў іх успаміны... Быў такі пан Дамейка (сваяк нацыянальнага героя Чылі -- Ігната Дамейкі) у якога маёткі былі і ля Браслава, і ля Глыбокага... Людзі маліліся на свайго пана! Карова здохла у селяніна -- падводзіць яго пан Дамейка да свайго статку -- выбірай любую! Конь здох -- бяры любога! Дом згарэў? Дасць лесу!
У іншай вёсцы я распытваў пра графа Уладзіслава Берастоўскага... -- Які быў пан, на якой мове вы размаўлялі з ім? -- Добры быў пан! Зойдзе ў хату да цябе, пасядзіць, і бульбіну з табой з'есць, а як размаўляў -- ды так, як мы з табой цяпер! -- казаў мне Казімір Казлоўскі з вёскі Мнюта, у якогай ён быў млынаром, а ў млыне стаяў і генератар, які прадукаваў электрычнасць.
   
2
Памятаю, як нібы ўчора было/адказаць/
16.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, мне падабаюцца замкі, палацы ды англійскія паркі з гаварашчымі матылямі. Але пагадзіцеся, што ў 18-м ст., як і цяпер, сьвет і навакольле было вельмі рознае, і людзі былі вельмі розныя, як ў пляне матэрыяльнага дабрабыту, так і культурна, і адукацыйна, і выхаваньнем. А што паны каровы ды коні раздавалі, так, чаму б і не, адной рукой давалі, другой забіралі. У прынцыпе, і цяпер яно так. Вось і ўся наша Беларусь была менавіта такой у 18-м ст. Вы ці давялі гэта Пазьняку ?
16.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, ну што за людзі тыя беларусы? Дзе прабеларуская партыя ў іх? Адныя ківаюць на расейцаў, другія на палякаў. На маё меркаванне, абодва вялікадзяржаўных народа. Давай ім дзяржаву ад мора да мора. Адныя хочуць зацягнуць беларусаў у братэрскі саюз, другія ў любельскую ўнію. Навошта нам тая шляхта і тыя палякі? Мне хацелася б, каб Беларусь была дэмакратычнай рэспублікай, і з нейтральным статусам, як Швейцарыя ці Аўстрыя.
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
16.03.2023
Памятаю, як нібы ўчора было, Ваша калгасная існасць так і лезе праз усе адтуліны... Хочаце вы хадзіць у лапцёх -- хадзіце, чым толькі лішні раз ліеце ваду на млын летувісаў. Гэта яны спрэс, дзе толькі магчыма -- у сацыяльных сетках, у каментарох пад відэа, таго ж А. Краўцэвіча -- штодзённа пішуць, што яны (летувісы) -- нашчадкі рабаўладальнікаў, усе як адзін, і іхнымі рабамі былі беларусы! Нават помнік паставілі "Вітаўтасу" ў Койне і ля яго статуі 4 згорбленых рабоў. Што ўсе беларускія палацы і замкі -- пабудаваныя летувісамі! Не маглі ж рабы будаваць сабе палацы і замкі! Гэта бальшавікі аднялі тэрыторыю ў летувісаў і падарылі беларусам! І, вось вы -- лапці, лапці, лапці!... Каму што, а вашываму -- лазня...
Археолаг Сяргей Тарасаў колькі б не раскопваў старажытныя пахаванні -- не знаходзіў там лапцёў, а толькі рэшткі скуранага абутку! Гэта русня заўсёды хадзіла ў лапцёх.
4
Памятаю, як нібы ўчора было/адказаць/
16.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, ага, лапцёў не знаходзілі, бо тыя недаўгавечныя, і яшчэ таму, што ў шматлікіх выпадках хавáлі ў ботах, каб перад Усявышнім так паўстаў, набыўшы іх задоўга да скону, і зберагаючы на такі выпадак. А пры жыцьці насілі лапці, а то й басанож. І гэта не калгасная сутнасьць, а Праўда Жыцьця. Асабіста мне не цікава, што кажа кожны дурны ліетувіс, у іх на Жамойці лапці таксама ва ўжытку былі, нават фоты канца ХІХ ст. у музэі ў Біржах пабачыць можна было. Басóты ў іх было ня менш. Ну, што зробіш, ня ўсім выпала жыць у той час у палацах ды замках. Праўда Жыцьця, яна такая, кажу ж... Ці Пазьняку пра гэта ня ведаць было ?.. Навошта сябе падманваць ?
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
17.03.2023
Памятаю, як нібы ўчора было Нажаль, такіх як вы -- легіёны! Асабліва скрушна, што такія людзі, як раз і лезуць ва ўладу... Бываў я ў Чэхіі, Польшчы, Нямеччыне, жыў некалі ў Латвіі... Прыгожыя гарадкі, вёскі... А вы праедзьце ад Браслава да Мінска! Гэта -- калгас да мозга касцей! Стаяць у райцэнтрах не дамы, а нейкае неверагоднае нагрувашчанне прыбудоў: дом+хлеў+гараж+лазня+ганак з неймаверна складаным ламаным дахам. І калі пачнеш з імі пра кукльтуру размаўляць ... -- Мы ж, беларусы! Нам культура ні нужна! Беларусам -- глаўнае што б было што паесці!-- адказваюць.
Ніколі беларусы не пабудуць сваю дзяржаву, а тое што сёння ёсць -- не дзяржава, а прыватная ўласнасць аднаго "крэпкага хазяйственніка"!
1
Памятаю, як нібы ўчора было/адказаць/
17.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, я ня буду на столькі катэгарычным, як вы. Бо 1) зьнешняе зусім не заўжды адпавядае ўнутранаму і 2) слова халва ня робіць соладка ў роце, а слова хрэн не гоніць у слёзы ды не выклікае нястрымны чых. Усё ў Беларусі будзе добра, адродзіцца дзяржава, беларуская мова, беларуская культура, гісторыя. І гэта адбудзецца яшчэ пры маім жыцьці. І пры вашым жыцьці таксама. Бо трэба ж, каб вам зрабілася сорамна за вашыя пэўныя словы, хай яны й выкліканыя залішняй эмацыйнасьцю.
2
draugas/адказаць/
17.03.2023
Fiodoras Reitanas - уплывовы дзяяч Літвы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера