Знайсці
16.03.2023 / 09:114РусŁacБел

ЗША хуткімі тэмпамі рыхтуюць Украіну да вясновага контрнаступлення

Амерыканскія вайскоўцы хуткімі тэмпамі перакідваюць тэхніку на поле бою і трэніруюць украінскія войскі напярэдадні вялікага наступу на Расію, якое чакаецца ў канцы вясны. Пра гэта піша «УП» са спасылкай на Politico.

 

 Фота: Мінабароны Украіны

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін у сераду пасля віртуальнага пасяджэння шматнацыянальнай кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны заявіў, што «Украіна не можа губляць часу».

«Мы павінны хутка і поўнасцю выканаць нашы абяцанні, — сказаў Осцін, — Гэта ўключае ў сябе дастаўку нашай бранятэхнікі на поле бою і забеспячэнне таго, каб украінскія салдаты як мага хутчэй атрымалі падрыхтоўку, запасныя часткі і тэхнічную падтрымку, неабходную ім для выкарыстання гэтых новых сістэм».

З набліжэннем вясны амерыканскія афіцыйныя асобы ўсё больш занепакоеныя тым, што ва Украіне памяншаецца колькасць боепрыпасаў, сродкаў супрацьпаветранай абароны і дасведчаных салдат.

Пентагон заяўляе, што незалежна ад стратэгіі Кіева на полі бою, ЗША хочуць, каб украінскія салдаты мелі зброю, неабходную для працягу барацьбы.

Расія месяцамі абстрэльвала краіну ракетамі, імкнучыся не толькі выклікаць разбурэнні, але і знясіліць запасы супрацьпаветранай абароны Украіны. Украінскія салдаты расказваюць пра востры недахоп асноўных боепрыпасаў, у прыватнасці мінамётных мін і артылерыйскіх снарадаў. Паводле ацэнак амерыканскіх афіцыйных асоб, за год вайны загінула больш за 100000 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку самых вопытных салдат.

У матэрыяле зазначаецца, што абодва бакі нясуць вялікія страты ў бітве за Бахмут. Расія ўжо дзевяць месяцаў акружае горад, ператвараючы яго ў руіны.

Украінскія войскі адмаўляюцца здавацца, а прэзідэнт Уладзімір Зяленскі настойвае на тым, што абарона Бахмута зʼяўляецца ключавой для ўтрымання іншых усходніх гарадоў.

Амерыканскія ж афіцыйныя асобы больш сканцэнтраваныя на падрыхтоўцы Украіны да вялікага вясновага наступу для вяртання тэрыторый, які, як яны чакаюць, пачнецца ў маі.

Сотні заходніх танкаў і бранятэхнікі, якая можа ўзводзіць масты і дазваляць войскам перапраўляцца праз рэкі, накіроўваюцца ва Украіну для наступлення.

Амерыканскія і еўрапейскія партнёры таксама дасылаюць велізарную колькасць боепрыпасаў і 155-мм снарадаў, якія Украіна вызначыла як найбольш важную патрэбу.

У лютым больш за 600 украінцаў завяршылі 5-тыднёвую праграму падрыхтоўкі ў Германіі, якая ўключала ў сябе базавыя навыкі, такія як стральба, а таксама медыцынскую падрыхтоўку і інструктаж па манеўраванні на баявых машынах «Брэдлі» і бранятранспарцёрах «Страйкер» амерыканскай вытворчасці. Цяпер гэтыя сілы вярнуліся на поле бою, і другая партыя з сотняў дадатковых салдат цяпер праходзіць навучанне па гэтай праграме.

За зачыненымі дзвярыма амерыканскія афіцыйныя асобы патрабуюць ад Кіева эканоміць артылерыйскія боепрыпасы і весці больш прыцэльны агонь. Асабліва ў Бахмуце, дзе абодва бакі расходуюць боепрыпасы хуткімі тэмпамі.

Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, Кіеў яшчэ не вызначыўся са стратэгіяй, але ў яго ёсць, па сутнасці, два варыянты: прасоўвацца на поўдзень праз Херсон да Крыма або рухацца на ўсход са сваёй паўночнай пазіцыі, а затым на поўдзень, адрэзаўшы расійскі сухапутны мост.

Першы варыянт не з'яўляецца рэалістычным, кажуць чыноўнікі, паколькі Расія акапалася ў сваёй абароне на ўсходнім беразе Дняпра, а Украіна не мае дастатковай колькасці чалавечых рэсурсаў для паспяховай дэсантнай аперацыі супраць такога роду сіл. Другі варыянт больш верагодны, гавораць чыноўнікі.

Чытайце таксама:

Сырскі патлумачыў, чаму Украіна не здае Бахмут 

Сырскі: Мы робім усё, каб праціўнік у Бахмуце апынуўся ў цугцвангу

«Непрыступная крэпасць». Генерал УСУ патлумачыў, чаму расіяне не могуць захапіць Бахмут

«Любы, хто недаацэньвае расіян, прырэчаны на паразу»

Хто такі Аляксандр Сырскі, камандуючы украінскім наступам пад Ізюмам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Жыве Беларусь, Glory to USA/адказаць/
16.03.2023
Слава Украіне!
6
Эннот/адказаць/
16.03.2023
Жыве Беларусь, Glory to USA, янки ,гоу хоум !
16.03.2023
СЛАВА УКРАИНЕ!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера