Знайсці
16.03.2023 / 08:238РусŁacБел

У Магілёве падчас аблавы ГУБАЗіК затрымлівалі кандыдата біялагічных навук Наталлю Мартусевіч

Жанчыну затрымалі падчас апошняй хвалі барацьбы з іншадумствам.

Наталля Мартусевіч. Фота з яе сацсетак

Наталлі Мартусевіч 47 гадоў і яна з Магілёва. Жанчына скончыла спачатку Магілёўскі абласны ліцэй у 1993-м і пайшла на біяфак Магілёўскага дзяржаўнага ўніверстэта імя Куляшова.

Яна скончыла ўніверсітэт з залатым медалём у 1998 годзе, а праз чатыры гады абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Фізіялогія». Гэта выбітны вынік для навуковага супрацоўніка. З 2004 года Наталля працуе дацэнтам ва ўніверсітэце, які яна скончыла, і больш за 15 гадоў не толькі займаецца навукай, але і выкладае студэнтам.

Відэа з жанчынай выйшла на днях на канале магілёўскага ГУБАЗіК. Там яна кажа, што «пісала ў экстрэмісцкіх чатах» і «зарэгістравалася ў плане «Перамога»». Праўда, мяркуючы па скрыншотах, у фэйкавым плане «Перамога»». ГУБАЗіК пагражае ёй крымінальнай справай і заключэннем пад варту.

Удакладненне. Нам паведамілі, што жанчына прынамсі цяпер на волі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Пасля атакі ў Мачулішчах ідуць павальныя затрыманні — і людзей павальна спрабуюць вербаваць. Распавядаем, як абараніцца

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
61
9
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
16.03.2023
Нашто?, а на то
калі жанчына сапраўды навукоўца, а не фотамадэль, то яна не мае часу фарбавацца, рабіць манікюр і глянцавыя фоты
а ў гэтай жанчыны задачы, мажліва, іншыя...
16.03.2023
дочка Максима Дизайнера, Не трэба так зайздросціць. Мы зразумелі, што вы не навуковец, універсітэтаў не канчалі, і нават фота глянцавае ў вас не атрымліваецца.
16.03.2023
Эюя, а ці да канца зразумелі?) бо ў мяне нічога не атрымліваецца. у тым ліку й не атрымліваецца зайздросціць 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930