Знайсці
15.03.2023 / 22:391РусŁacБел

У Мінскай вобласці ўзнікла праблема з айчыннымі калапрыёмнікамі

Калапрыёмнікі — медыцынскае прыстасаванне, жыццёва неабходнае хворым людзям са стомай (адтулінай, прызначанай для вывядзення змесціва кішэчніка). Пра праблему з імі ў Мінскай вобласці напісала нават дзяржаўная газета, якую цытуе «Белсат».

Гаворка пра айчынныя прыстасаванні, імпартныя пакуль што ў наяўнасці ёсць, але яны ў разы даражэйшыя.

Раней жыхары Мінскай вобласці атрымлівалі калапрыёмнікі ў абласной бальніцы ў Бараўлянах. Але з 15 студзеня выдаваць іх перасталі, зараз нібыта іх будуць выдаваць раённыя бальніцы. Аднак пакуль афіцыйна гэта не зацверджана, таму людзі вымушаныя вырашаць надзённыя праблемы самастойна.

Мала таго, што купляць калапрыёмнікі трэба самастойна (а ў месяц на гэта сыходзіць мінімум 150 рублёў), але ж і купіць іх стала праблемай.

85-гадовы Рыгор з Любані расказаў:

«У лютым трэба было атрымліваць новую партыю. Патэлефанаваў у Бараўляны замовіць, ну і мяне ашаламілі навіной, што яны ўжо не абслугоўваюць і ніякіх тэхнічных сродкаў не выдаюць, а ўсе функцыі перадалі ў раён. Я адразу ўзрадаваўся. Падумаў, вось нарэшце добра зрабілі. Першы дзень прыйшоў, яны сказалі: «Будзем разбірацца». Дзесяць дзён назад пайшоў. Намесніца галоўнага лекара сказала, што праблема ім вядомая, але нічым дапамагчы не могуць. Купляць і забяспечваць не будуць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Жыхарка /адказаць/
15.03.2023
Толькі сёння абмяркоўвалі, як людзі ў чэргах на мяжы вырашаюць праблемы з туалетам, а тут артыкул пра дэфіцыт калапрыёмнікаў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера