Знайсці
15.03.2023 / 22:024РусŁacБел

На Філіпінах збіраюць чалавечыя валасы, адзенне і бутэлькі. Здагадайцеся, навошта

У канцы лютага танкер з палівам затануў за некалькі соцень кіламетраў ад аднаго з астравоў Філіпін і 800 тысяч літраў нафты трапіла ў мора. Гэта наносіць шкоду як людзям, так і прыродзе, і эканоміцы. Для барацьбы з гэтай экалагічнай катастрофай жыхары Філіпін збіраюць валасы, адзенне і бутэлькі.

Усё гэта можна выкарыстоўваць як імправізаваныя бар’еры для стрымлівання распаўсюджвання нафты: валасы і адзенне ўпакоўваюць і шчыльна звязваюць, а бутэлькі павінны ўтрымліваць такі «бар’ер» на вадзе і не даваць патануць.

Навукоўцы ўжо даўно даказалі, што валасы, поўсць свойскіх жывёл і фліс здольныя ачышчаць нафтавыя выкіды. Яны робяць гэта лепш за цэлюлозу і бавоўну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Паштмайстар /адказаць/
16.03.2023
"...spilling the 800,000 liters of industrial oil it carried." Хіба ў тым артыкулу вядзецца пра нафту (crude oil) ? Нафту не перавозяць морам у такой мізэрнай колькасьці. Гэта нават для перавозкі чыгуначным транспартам не партыя.
0
"віншую", кэп/адказаць/
17.03.2023
бачыце, спадарства, як
Паштмайстар , 
сп рабуе ўвільваць
0
муслім магамаеў/адказаць/
17.03.2023
кэп,
што вас трымае тут?
вы ж з'ехалі даўно адсюль

ад пачатку
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера