Знайсці
15.03.2023 / 15:515РусŁacБел

«Не ведаю, як ён даведаўся пра нас». Мэр Беластока пад асабістую адказнасць дапамог беларусцы ўладкаваць дачку ў спецшколу

Дзіцячая лекарка Мая Церакулава страціла працу ў Беларусі праз сваю грамадзянскую пазіцыю. Яна мусіла з траімі дзецьмі пераехаць у Польшчу, дзе сутыкнулася з шэрагам эмігранцкіх праблем. Уладкаваць дачку ў школу Маі дапамог «прэзідэнт» Беластока, піша «Свабода».

 39-гадовая Мая Церакулава выхоўвае траіх дзяцей. У 9-гадовай дачкі Евы — аўтызм. Дзяўчынка патрабуе навучання ў спецыялізаванай школе ці інтэграцыйным класе. Мая расказала «Свабодзе», як шукала месца для адукацыі дачкі і як ёй дапамог мэр (у Польшчы гэтая выбарная пасада называецца «прэзідэнт». — РС) Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

«Цуд у тым, што я не знаёмая з прэзідэнтам горада, я не пісала яму, не хадзіла на прыём. Я не ведаю, як ён даведаўся пра нашу праблему, але факт у тым, што ён умяшаўся», — кажа доктарка.

Яна больш за месяц хадзіла па розных школах Беластока, шукала месца для навучання Евы. Усюды атрымала адмову, бо ані ў спецыялізаваных школах, ані ў інтэграцыйных класах не было вольных месцаў. Хадзіла лекарка, паводле яе слоў, і ў дэпартамент адукацыі.

«Хадзіла разам з Евай, бо яе ж няма на каго пакінуць. Такая, ведаеце, жанчына з сумным выглядам, з вельмі дрэннай польскай мовай просіць, каб узялі дачку вучыцца. Але адзінае, чаго мы дабіліся, што Еву маглі ўзяць на вучобу толькі з верасня ў спецыялізаваную школу, бо па заканадаўстве ў такім класе можа быць не больш за пяць вучняў. І там ужо ёсць пяць, толькі што ў верасні іх пакіне хлопчык, і Еву абяцалі ўзяць на ягонае месца», — расказала Мая. 

Жанчына хадзіла ў тым ліку і ў школу «па месцы жыхарства». Там таксама не маглі ўзяць дзяўчынку з асаблівасцямі развіцця, бо не маюць адмыслоўцаў і інтэграцыйнага класа.

«Я «азадачыла» дырэктара школы, і ён недзе хадзіў разбірацца. У выніку мне патэлефанавалі з сакратарыята спецыялізаванай школы і паведамілі, што дырэктару школы пазваніў прэзідэнт Беластока і прасіў, каб Еву ўзялі вучыцца цяпер, шостай у клас, пад ягоную персанальную адказнасць. Уявіце, гэта так прыемна і нечакана для нас! Прэзідэнт горада пагадзіўся ўзяць на сябе адказнасць за 9-гадовую дзяўчынку», — кажа доктарка.

Такім чынам Ева з 14 сакавіка пачала наведваць спецыялізаваную школу.

«Там маленькая школа, толькі восем класаў. Яна спецыяльна для дзяцей з аўтызмам. Там усё неабходнае ёсць, у тым ліку свой закрыты дворык, пакоі сэнсарнай інтэграцыі, прыязныя настаўнікі», — дадала Мая.

 Яна разам з Евай намалявала для мэра Беластока паштоўку з падзякай за ягоны клопат.

«Мы хочам паказаць, што мы сапраўды ўдзячныя яму. Зараз я змагу пайсці працаваць, пакуль Ева будзе вучыцца», — кажа Мая.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ня будзь крывадушнікам/адказаць/
15.03.2023
Anatol Starkou, Не жывеш на Бацькаўшчыне, Анатоль. Жывеш у ЗША. Ты эмігрант. Хопіць абражаць іншых эмігрантаў. Дзякуй Богу, гэтая бедная жанчына й ейная дачка знайшлі дапамогу ў гуманнай краіне. Лукашэнкаўская Беларусь для іх нічога не зрабіла, хіба толькі пагражала турмою ці яшчэ горш.
15.03.2023
Anatol Starkou,можам цябе пазнаёміць з паслом ЗША ў Польшчы...
2
Anatol Starkou/адказаць/
15.03.2023
Ня будзь крывадушнікам, Хутчэй бы вы бчб дэмакраты прыйшлі да ўлады ды тыя Лу-турмы вызвалілі з бчб сядзельцамі для нас не бчб і не Зя-дэмакратаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930