Знайсці
15.03.2023 / 15:303РусŁacБел

ISW: За люты войскі Расіі захапілі менш за 0,04% тэрыторыі Украіны

У лютым 2023 года Расіі ўдалося захапіць менш за 0,04% тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведамляе Business Insider са спасылкай на амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Паводле картаграфічных звестак, з 31 студзеня да 28 лютага Расія захапіла блізу 234 квадратных кіламетраў, або 0,039%, тэрыторыі Украіны. Business Insider адзначае, што менавіта на гэты месяц анансаваўся наступ Расіі.

У сваю чаргу група адсочвання War Mapper паведаміла, што ў лютым Расія павялічыла плошчу захопленых тэрыторый на 85 квадратных кіламетраў, што эквівалентна 0,01% украінскай тэрыторыі.

У ISW адзначылі, што «абедзве лічбы досыць малыя», а іх адрозненне можа быць звязана з нязначнымі пралікамі, хоць яны паказваюць на «абмежаванасць тэрытарыяльных заваёў Расіі».

У сакавіку Расія таксама не дамаглася прыкметных поспехаў, у тым ліку на ўсходняй лініі фронту, дзе знаходзіцца Бахмут. Business Insider дадае, што Расія працягвае губляць вялікую колькасць салдат і тэхнікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
2
Няма нагоды для вяселля/адказаць/
15.03.2023
Але ж Украіна і 0.001 не адваявала, а пакуль толькі губляе, нажаль.
15.03.2023
Нравится-не нравится, путлер обломается.
15.03.2023
Няма нагоды для вяселля, Украiна з пачатку зiмы находзiца у абарончым становiшчы, об кацапы усе сваi сiлы кiнулi на Бахмут. Кацапы не шкадуюць сваiх, на лiчбы сваiх страт iм пляваць. Таму украiнцы робяць усё каб знiшчыць шмат жывой сiлы i тэхнiкi. У той жа час гатуецца вялiкi контранаступ праз месяц
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930