Знайсці
19.03.2023 / 12:204РусŁacБел

Чыа-пудынг — дэсерт, які запомніцца

Гэты перакус багаты на бялок, клятчатку і карысныя тлушчы, а гатуецца літаральна з трох інгрэдыентаў.

Фота: Pixabay

Насенне чыа — досыць экзатычны прадукт для беларусаў, які стаў у нас папулярным не так даўно. Перад яго набыццём варта звяртаць увагу на якасць насення: пажадана, каб яно было свежым і прывезеным з Амерыкі, а не з Азіі.

Інтарэс да чыа заслужаны, бо яно ўтрымоўвае ўражлівую колькасць клятчаткі і бялкоў і лічыцца суперфудам. Пудынг з чыа, бадай, самая папулярная страва з гэтым суперпрадуктам, бо гатуецца даволі проста, а колькасць насення ў ім якраз адпавядае сутачнай норме (дзвюх сталовых лыжак дастаткова).

Пудынг можна згатаваць на сняданак, у якасці закускі ці падаць гасцям як дэсерт. Таксама ён спадабаецца дзецям — асабліва калі вы дадасце штосьці з іх улюбёных рэчаў, напрыклад, какава-парашок або нутэлу.

Галоўны сакрэт прыгатавання ў тым, каб пакінуць насенне ў малацэ настойвацца на ноч, бо толькі так пудынг набудзе крэмавую тэкстуру.

Вам спатрэбіцца:

  • малако — з ім страва атрымаецца больш сметанковай (можна выкарыстоўваць і расліннае малако — міндальнае ці аўсянае),
  • насенне чыа,
  • салодкі дадатак (мёд, джэм або свежыя ягады, напрыклад, буякі і клубніцы),
  • мята ці што іншае для аздаблення.

Разлічвайце прапорцыі з разлікам прыкладна 2 сталовыя лыжкі насення на паўшклянкі малака. Але вы можаце падабраць і іншую прапорцыю — з той тэкстурай, якая вам спадабаецца.

Майце на ўвазе, што калі насенне набрыняе ў вадкасці, яно ператворыцца ў жэлепадобную масу і павялічыцца ў некалькі разоў.

Гатаванне

  1. Заліце насенне малаком і добра перамяшайце (інакш яно можа збіцца ў камякі). Пакіньце ў халадзільніку на ноч.
  2. Дадайце джэм і ягады.

Смачна есці!

Чытайце яшчэ:

Што здарыцца з вашым целам, калі штодзень есці грушы 

Салата з радыскі і зеляніны — папаўняем запас вітамінаў

Інжыр — сапраўдны суперфуд і прыродная крыніца вітамінаў. Сем прычын яго есці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
аўсянка, сэррр/адказаць/
19.03.2023
Рэд., вы здзекуецеся? якое чыа-хуа? наступным разам што на сняданак ад вас чакаць? які рэцэпт? з чорнай ікрой? калі тут сухароў ужо амаль няма

0
Крэм бруле/адказаць/
19.03.2023
Не сур’ёзна, гэта для тых, хто ў белым паліто ў Вільні чыліць. А у нас хутка крапіва палезе - суп можна зварыць, потым дзьмухаўцы пойдуць - на салату, ладна, леташняга маку можна замачыць на дэсерт.
0
селедка под шубой с красной икрой и семгой/адказаць/
19.03.2023
якога яшчэ маку? вы з Ісык-Куля?) у Беларусі ж макі нізя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031